Сяргей Аляксандравіч Карніленка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Сяргей Карніленка
Ukr-Belorus 15 (15).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Сяргей Аляксандравіч Карніленка
Мянушка Карніла, Кара
Нарадзіўся 14 чэрвеня 1983(1983-06-14)[1] (36 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 186 см
Вага 90 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Крылы Саветаў (Самара)
Пасада трэнер
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2000 Беларусь Лакаматыў-96 (Віцебск) 4 (0)
2001 — 2003 Беларусь Дынама (Мінск) 45 (23)
2004 Украіна Дынама (Кіеў) 9 (2)
2005 — 2008 Украіна Дняпро (Днепрапятроўск) 80 (23)
2008 — 2009 Расія Том (Томск) 13 (6)
2009 — 2011 Расія Зеніт (СПб) 11 (1)
2010   Расія Том (Томск) 15 (11)
2010   Расія Рубін (Казань) 8 (3)
2011   Англія Блэкпул 6 (0)
2011 — 2019 Расія Крылы Саветаў (Самара) 190 (54)
Нацыянальная зборная**
2003 — 2005 Беларусь Беларусь (да 21) 13 (5)
2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 4 (0)
2003 — 2016 Беларусь Беларусь 78 (17)
Трэнерская кар’ера
2019 — Расія Крылы Саветаў (Самара) трэнер
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 жніўня 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 жніўня 2019.

Сяргей Аляксандравіч Карніленка (нар. 14 чэрвеня 1983, Віцебск) — былы беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2016). У цяперашні час працуе трэнерам у самарскіх «Крылах Саветаў».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Пачаў кар’еру ў віцебскім «Лакаматыве-96», пасля перабраўся ў мінскае «Дынама». У 2003 годзе замацаваўся ў аснове і стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату, пасля чаго перайшоў у кіеўскае «Дынама».

Не змог замацавацца ў кіеўскім клубе і за больш істотнай практыкай перайшоў у днепрапятроўскі «Дняпро», дзе паказваў нядрэнныя бамбардзірскія паказчыкі.

У 2008 годзе ўпершыню апынуўся ў чэмпіянаце Расіі. Спачатку паспяхова гуляў за «Том», пасля чаго быў куплены санкт-пецярбургскім «Зенітам». Некаторы час, з-за траўмы асноўных ігракоў, выступаў у якасці асноўнага нападніка «Зеніта», пасля стаў аддавацца ў арэнды. Сярод іншага, у першай палове 2011 года паспеў згуляць у англійскай Прэм’ер-лізе за «Блэкпул», які па выніках сезона 2010/11 страціў месца ў вышэйшым англійскім дывізіёне.

У жніўні 2011 года перайшоў у расійскі клуб «Крылы Саветаў» з Самары, з якім заключыў кантракт да 2014 года[2].

У ліпені 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[3]. У жніўні вярнуўся ў «Крылы Саветаў» у якасці трэнера[4].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў у моладзевай зборнай Беларусі. У нацыянальнай зборнай дэбютаваў 20 жніўня 2003 года ў таварыскім матчы супраць Ірана. З 2005 года стаў трывала выступаць у зборнай, у 2009—2010 гадах быў асноўным нападнікам, які выхадзіў у стартавым складзе.

У 2012 годзе выступаў за алімпійскую зборную Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Лондане, быў асноўным нападнікам.

У маі 2017 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры ў зборнай Беларусі[5].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]