Валерый Леанідавіч Тарасенка

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Валерый Тарасенка)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Валерый Тарасенка
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Валерый Леанідавіч Тарасенка
Нарадзіўся 1 верасня 1981(1981-09-01) (37 гадоў)
Мінск, БССР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 186 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Кар’ера
Клубная кар’ера*
1997 Сцяг Беларусі Рэал (Мінск) 2 (0)
1999 Сцяг Беларусі Змена-БАТЭ (Мінск) 5 (0)
2000 Сцяг Беларусі РШВСМ-Алімпія (Мінск) 26 (1)
2001 — 2004 Сцяг Беларусі БАТЭ (Барысаў) 51 (13)
2005 Сцяг Беларусі Гомель 16 (0)
2006 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 23 (5)
2007 Сцяг Беларусі МТЗ-РІПА (Мінск) 19 (2)
2008 Сцяг Казахстана Табол (Кастанай) 13 (2)
2009 Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 18 (0)
2010 Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 9 (0)
2010 Сцяг Беларусі Тарпеда (Жодзіна) 9 (0)
2011 Сцяг Беларусі Дынама (Брэст) 10 (0)
2011 — 2014 Сцяг Беларусі Гарадзея 72 (5)
2015 Сцяг Беларусі Славія-Мазыр 23 (1)
Нацыянальная зборная**
2002 — 2004 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 15 (1)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23.11.2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17.03.2015.

Валерый Тарасенка (нар. 1 верасня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст, які завяршыў кар’еру. Гуляў на пазіцыі абаронцы.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мінскай школы «Змена», пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2001 года выступаў за дубль барысаўчан, а ў сезоне 2002 стаў прыцягвацца да асновы. 8 лістапада 2002 года стаў героем «залатога» матчу паміж БАТЭ і гродзенскім «Нёманам» за тытул чэмпіёна Беларусі, калі ў дадатковы час забіў вырашальны мяч, тым самым прынёс БАТЭ чэмпіёнства.

Пасля сезону 2004 пакінуў барысаўскую каманду. З 2005 па 2011 гады выступаў за розныя клубы беларускай Вышэйшай лігі, пры гэтым нідзе не затрымліваўся больш чым на год. У 2008 годзе гуляў за «Табол», з якім стаў срэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана.

Улетку 2011 года трапіў у склад першалігавай «Гарадзеі», за якую гуляў на працягу некалькіх сезонаў. Па заканчэнні сезону 2014 пакінуў клуб[1].

У лютым 2015 апынуўся ў мазырскай «Славіі», з якой у сакавіку 2015 падпісаў кантракт[2]. Заняў месца асноўнага цэнтральнага абаронцы і стаў адным з лідараў мазырскага клуба. Па заканчэнні сезону, у лістападзе 2015 года, прыняў рашэнне завяршыць кар’еру[3].

У лютым 2016 года стала вядома аб пераходзе Тарасенкі на трэнерскую працу ў юнацкую каманду БАТЭ[4].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі да 21 года. На моладзевым чэмпіянаце Еўропы ў Германіі 2004 прыняў удзел у двух матчах.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]