Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак
Фатаграфія
«Лета». Фрагмент карціны на паштовай марцы Беларусі
Дата нараджэння 13 снежня 1919(1919-12-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 мая 2000(2000-05-14) (80 гадоў)
Грамадзянства Flag of the Soviet Union.svg СССР
Flag of Belarus.svg Беларусь
Род дзейнасці мастачка
Жанр нацюрморт, тэматычная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак Рэалізм
Уплыў Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў і Іван Восіпавіч Ахрэмчык
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь

Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак (13 снежня 1919, Жлобін, Гомельская вобласць — 14 мая 2000) — беларускі мастак-жывапісец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і чыгуначнага служачага.

19351939 — Віцебскае мастацкае вучылішча. Настаўнікі — Уладзімір Хрусталёў, Іван Ахрэмчык. Дыпломны твор — карціна «У штабе Рэвваенсавета Заходняга фронту. 1919 год» — не захаваўся.

1939—1941, 19441951 — мастак-дэкаратар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.

1946 — пачала прымаць удзел у рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных выстаўках выяўленчага мастацтва.

1949 — уступленне ў Саюз мастакоў БССР.

1955 — узнагарода ордэнам «Знак пашаны».

1967 — узнагарода медалём ВДНГ СССР.

1999 — Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Працавала ў галіне станковага жывапісу ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта.

Працы ў бытавым жанры («Зіма прыйшла» (1954), «У школу» (1963), нацюрморце («А за акном зіма» (1975), пейзажы («Разліў на Бярэзіне» (1958) і інш.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў.

У філатэліі[правіць | правіць зыходнік]

У 2019 годзе, да 100 — годдзя з дня нараджэння мастачкі, быў выпушчаны канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. В. К. Жолтак». Дызайн канверта і спецштэмпеля Алена Мядзведзь.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 438. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8.
  • Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш.. — Мн .: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 194. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
  • Сяліцкая Н. Л. Валяр’яна Жолтак. — Мн.: «Беларусь», 2015. — 94 с. — (Славутыя мастакі Беларусі). — 800 экз. — ISBN 978-985-01-1150-0.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]