Перайсці да зместу

Васіль Змітравіч Сакалоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Васіль Змітравіч Сакалоў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 3 лютага 1919(1919-02-03) ці 23 лютага 1919(1919-02-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1990(1990-03-08) (71 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За баявыя заслугі»

Васіль Змітравіч Сакалоў (3 лютага 1919, в. Іванаўка, Хварасцянскі раён, Варонежская губерня8 сакавіка 1990, Масква) — рускі празаік, нарысіст, паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

3 сялян. Нарадзіўся 3 лютага 1919 года ў вёсцы Іванаўка Хварасцянскага раёна Варонежскай губерні (цяпер Добрынскі раён Ліпецкай вобласці)[1].

Пасля заканчэння ў 1936 годзе Хварасцянскай сярэдняй школы паступіў у Літінстытут імя М. Горкага ў Маскве[1].

3 1936 працаваў у рэдакцыі газеты «Колхозная правда» Шахманскага раёна Варонежскай вобласці, у дзіцячай газеце «Будь готов», камсамольскай газеце «Молодой коммунист» у г. Варонежы. 3 1939 на вайсковай службе; супрацоўнічаў у газеце Арлоўскай ваеннай акругі «Сталинец» (19391941)[1].

3 пачатку вайны — на фронце ўдзельнік баёў пад Барысавам, карэспандэнт франтавых газет. Пасля ранення лячыўся ў шпіталі ў Кіргізіі (з лістапада 1941 па сакавік 1942). у 1942—1946 гадах у франтавой газеце «Советский воин». У складзе савецкіх войск быў у Румыніі, Балгарыі, Югаславіі, Венгрыі. У 1944 годзе ўступіў у члены КПСС. 3 1946 ваенны карэспандэнт газеты «Красная звезда» ў Румыніі і Балгарыі[1].

3 1948 года спецкар і нарысіст той жа газеты ў Мінску. Падпалкоўнік[1].

3 сярэдзіны 1950-х гадоў жыў і працаваў у Маскве[1].

Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1952 года[2].

Памёр 8 сакавіка 1990 года ў Маскве[1]. Пахаваны на Траекураўскіх могілках Масквы[2].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ст., Чырвонай Зоркі (двойчы), «Знак Пашаны», медалямі[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў на рускай мове. Творчы шлях В. Сакалоў пачаў як журналіст у канцы 1930-х гг. Вайна і вайсковая служба вызначылі галоўную тэму яго літаратурнай дзейнасці. Першы нарыс «Батарэя ідзе на Захад» і апавяданне «Казка пра яблыню» апублікаваў у 1945 у Варонежы ў зборніку «Варонежцы — Героі Савецкага Саюза» і альманаху «Литературный Воронеж». У гэтым жа годзе з’явілася некалькі яго нарысаў у зборніку «Героі Трэцяга Украінскага» (Кіеў), а ў 1947 - некалькі нарысаў і апавяданняў у зборніку «Бяссмерце»[1].

У канцы 1940 — пачатку 1950 друкаваўся пераважна ў Мінску, змяшчаў нарысы і апавяданні ў альманаху «Советская Отчизна», а таксама (у перакладзе) у «Полымі». Асобнымі выданнямі выйшлі кнігі яго нарысаў «Раніца новай Балгарыі» (1951), «Раўненне на сцяг» (1952) і апавяданняў «Дарога пачынаецца ў Маскве» (1952). У сваіх творах В. Сакалоў паказвае гераізм і мужнасць савецкіх воінаў у час Вялікай Айчыннай вайны, апісвае жыццё ў братніх славянскіх краінах пасля вызвалення ад фашызму. Найбольш удалымі, псіхалагічна напоўненымі з’яўляюцца яго апавяданні «Сакрэт дзядзькі Тудора», «Венгерская рапсодыя», «Гэта было ў Радопах», аповесць «Паводка», прысвечаная палескім меліяратарам[1].

Асобныя апавяданні В. Сакалова перакладзены на беларускую і балгарскую мовы[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д е ё ж з і к І. Э. Багдановіч. Сакалоў Васіль Змітравіч // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — 480 с.; іл.. — ISBN 5-85700-168-4.
  2. а б Раманаў — Станкевіч – Белліт  (14 ліпеня 2023). Праверана 14 чэрвеня 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]