Верашчакі (Навазыбкаўская гарадская акруга)
Сяло
|
Верашчакі[2] (руск.: Верещаки) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Узнікла меркавана ў другой пал. XVII ст.; упершыню згадваецца ў 1700 годзе. У XVIII ст. — уладанне Кіева-Пячэрскай лаўры. З 1782 года — у Суражскім павеце, з 1861 — цэнтр Верашчакскай воласці Расійскай імперыі.
У 1921—1929 — у Клінцоўскім павеце РСФСР (да 1923 — валасны цэнтр, затым ва Ушчэрпскай воласці), з 1929 — у Навазыбкаўскім раёне.
Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.
У 1944 годзе сяло ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Верашчацкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.
Культура
[правіць | правіць зыходнік]Сяло вядома народнымі песнямі, некаторыя з іх увайшлі ў рэпертуар Дзяржаўнага акадэмічнага рускага народнага хора імя М. Я. Пятніцкага . Існуе фалклорна-этнаграфічны калектыў «Карагод».