Шаломы (Навазыбкаўская гарадская акруга)
Выгляд
Сяло
|
Шаломы[2] (руск.: Шеломы) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII ст. вядома як слабада, затым як пасад[3].
Да 1917 года сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі.
З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў складзе Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.
Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.
У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Замішаўскага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.
Зноскі
- ↑ Численность населения Брянской области по муниципальным образованиям в разрезе населённых пунктов на 1 января 2013 года. Брянскстат. 2013. 90 стр.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
- ↑ Шеломы . Родной Брянск, милая сердцу Брянщина.