Сіні Калодзец
| Сяло | |
| Сіні Калодзец | |
|---|---|
| руск.: Синий Колодец | |
| 52°37′10″ пн. ш. 31°58′40″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Суб’ект федэрацыі | Бранская вобласць |
| Муніцыпальны раён | Навазыбкаўскі раён |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 243018 |
| Код АКАТП | 15240866001 |
| Паказаць/схаваць карты | |
Сіні Калодзец[2] (руск.: Синий Колодец) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Сядзіба Муханавых у ХІХ ст.
Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. У сакавіку 1917 года створаны Навазыбкаўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тэрыторыя акупавана германскімі войскамі з сакавіка/красавіка 1918 года, а ў снежні 1918 занята Чырвонай Арміяй. 1 студзеня 1919 года пастановай І з’езда КП(б) Беларусі разам з часткай Чарнігаўскай губерні Навазыбкаўскі павет уключаўся ў Беларускую ССР, але I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, не ўхваліў гэта рашэнне.
Да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго ў Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў складзе Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.
Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.
У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Замішаўскага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Комплекс былой сядзібы Муханавых «Любін Хутар» (2-я пал. ХІХ ст.), адін з найцікавейшых у Бранскай вобласці паомнікаў архітэктуры і садова-паркавага мастацтва перыяду эклектыкі (захаваліся флігелі, карпусы служб, канюшня, пейзажна-рэгулярны парк).