Перайсці да зместу

Новыя Бабовічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Новыя Бабовічы
руск.: Новые Бобовичи
52°37′38″ пн. ш. 31°44′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Бранская вобласць
Муніцыпальны раён Навазыбкаўскі раён
Гісторыя і геаграфія
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 548 чал. (2013)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 243013
Код АКАТП 15240852001
Паказаць/схаваць карты


Новыя Бабовічы (Расія)
Новыя Бабовічы
Новыя Бабовічы


Мапа

Новыя Бабовічы[2] (руск.: Новые Бобовичи) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.

Заснавана з XVII ст. У XVIII ст. — уладанне Кіева-Пячэрскай лаўры[3], цэнтр Бабовіцкай воласці.

З XIX ст. сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні Расійскай імперыі. У 1859 годзе 281 двор[4].

З 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР, з 1926 года ў складзе Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Навазыбкаўскім раёне Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.

Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.

У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Старабабовіцкага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.

У 1927 годзе сялянамі пры будаўніцтве былі знойдзены косці маманта. Выкладчыкі Навазыбкаўскага палітэхнікума Г. Э. Гітэрман і Д. П. Дзятлаў і студэнт А. В. Кротаў дасталі 156 костак, якія належалі 11—13 жывёлам[5].

  1. Численность населения Брянской области по муниципальным образованиям в разрезе населённых пунктов на 1 января 2013 года. Брянскстат. 2013. 90 стр.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ГКНП 13-012-2011 «Тэхнічная інструкцыя па перадачы найменняў геаграфічных аб’ектаў з рускай мовы на беларускую мову»
  3. Новые. Родной Брянск, милая сердцу Брянщина.
  4. XLVIII. Черниговская губерния. Список населенных мест по сведениям 1859 года. Государственная публичная историческая библиотека России. Центр. стат. ком. М-ва внутр. дел. (13 верасня 1866).
  5. Чубур А. А. Человек и мамонт в палеолите Подесенья. Продолжая дискуссию // ДЕСНИНСКИЕ ДРЕВНОСТИ (выпуск VII) Материалы межгосударственной научной конференции «История и археология Подесенья», посвященной памяти брянского археолога и краеведа, Заслуженного работника культуры РСФСР Фёдора Михайловича Заверняева (28.11.1919 - 18.VI.1994). Брянск, 2012