Перайсці да зместу

Сноўскае (Навазыбкаўская гарадская акруга)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сяло
Сноўскае
руск.: Сновское
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Рылавічы
Насельніцтва
  • 568 чал. (2013)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
243009
Код АКАТП
Сноўскае на карце Расіі ±
Сноўскае (Навазыбкаўская гарадская акруга) (Расія)
Сноўскае (Навазыбкаўская гарадская акруга)
Сноўскае (Навазыбкаўская гарадская акруга) (Бранская вобласць)
Сноўскае (Навазыбкаўская гарадская акруга)

Сноўскае[2] (руск.: Сновское) — сяло ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.

Да Лютаўскай рэвалюцыі сяло ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. У сакавіку 1917 года створаны Навазыбкаўскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Тэрыторыя акупавана германскімі войскамі з сакавіка/красавіка 1918 года, а ў снежні 1918 за­нята Чырвонай Арміяй. 1 студзеня 1919 года пастановай І з’езда КП(б) Беларусі разам з часткай Чарнігаўскай губерні Навазыбкаўскі павет уключаўся ў Беларускую ССР, але I Усебеларускі з’езд Саветаў, які прайшоў 2-3 лютага, не ўхваліў гэта рашэнне.

Да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго ў Гомельскай губерні РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў складзе Бранскай губерні. З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, затым у складзе Арлоўскай вобласці.

Са жніўня 1941 да верасня 1943 года пад нацысцкай акупацыяй.

У 1944 годзе ўвайшло ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Тростанскага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.

Зноскі