Жураўка (Навазыбкаўская гарадская акруга)
Вёска
|
Жураўка[2] (руск.: Журавка) — вёска ў Навазыбкаўскай гарадской акрузе Бранскай вобласці Расіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да Лютаўскай рэвалюцыі вёска ў складзе Навазыбкаўскага павета Чарнігаўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак да мая 1919 года ў складзе Чарнігаўскай губерні Украінскай ССР, пасля чаго была перададзена ў Гомельскую губерню РСФСР, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.
З 1929 па 1937 гады ў Заходняй вобласці, да 1944 года ў складзе Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Бранскай вобласці. Да 2009 года ў складзе Шаломаўскага сельскага паселішча Навазыбкаўскага раёна.