Навазыбкаўская гарадская акруга
Навазыбкаўская гарадская акруга | |||||
---|---|---|---|---|---|
Новозыбковский городской округ | |||||
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Статус | гарадская акруга | ||||
Уваходзіць у | Бранскую вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Навазыбкаў | ||||
Дата ўтварэння | 10 чэрвеня 2019 года | ||||
Насельніцтва (2021) | ▼50 395 | ||||
Плошча | 1029,97 км² | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код | +7 48343 | ||||
Код аўтам. нумароў | 32 |
Навазыбкаўская гарадская акруга (руск.: Новозы́бковский городской округ) — муніцыпальнае ўтварэнне (гарадская акруга) на паўднёвым захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Навазыбкаў.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Плошча гарадской акругі — 1029,97 км². Размешчана на захадзе Бранскай вобласці.
Мяжуе:
- на поўначы з Гардзееўскім і Краснагорскім раёнамі Бранскай вобласці;
- на захадзе з Добрушскім і Веткаўскім раёнамі Гомельскай вобласці Беларусі;
- на ўсходзе з Клінцоўскім раёнам Бранскай вобласці;
- на поўдні з Клімаўскім і Злынкаўскім раёнамі Бранскай вобласці.
Асноўныя рэкі — Іпуць, Вага, Карна.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Гарадская акруга ўтворана 10 чэрвеня 2019 года ў выніку аб’яднання ўсіх скасаваных сельскіх паселішчаў Навазыбкаўскага муніцыпальнага раёна і гарадской акругі горада Навазыбкава, якая не ўваходзіла ў яго склад[1].
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Рэспублікі Беларусь — Кобрын
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Манастыр Св. Мікалая ў в. Каташын.
- Сядзібна-паркавы комплекс Муханавых у в. Любін Хутар.
- Царква Св. Тройцы ў в. Стары Крывец.
- Царква Успення Прасв. Багародзіцы ў в. Свяцк.
- Царква Св. Сергія Раданежскага ў в. Унукавічы (Раданежскае).
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх