Верхневілейскі заказнік

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Верхневілейскі
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі)
Размяшчэнне БеларусьДокшыцкі раён, Віцебская вобласць
Плошча 77 га
Дата заснавання 1996
physical
Верхневілейскі
Верхневілейскі
physical
Верхневілейскі
Верхневілейскі

Верхневіле́йскі — гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Заснаваны ў 1996 годзе для стабілізацыі гідралагічнага рэжыму р. Вілія і яе прытокаў, аднаўлення унікальных прыродна-раслінных балотных комплексаў. Плошча заказніка складае 753 га.

Ландшафт вытворнай пласкахвалістай водна-ледавіковай раўніны з азёрамі, камамі, астанцамі марэны. Вытокі р. Вілія забалочаныя, у даліне вылучаюцца плоская пойма і першая надпоймавая тэраса. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-глеяватыя забалочаныя, тарфяна-балотныя і поймавыя.

Лясная расліннасць на правабярэжжы — хвойнікі з бярозай павіслай і асінай, на левабярэжжы — ельнікі і ялова-шыракалістыя лясы, уздоўж рэчышча — вольха чорная. У флоры каля 300 відаў, з іх у Чырвонай кнізе увярэднік лясны, ладдзян трохнадрэзаны, купальнік горны, лінея паўночная і інш. У фаўне бабёр, дзік, лось, воўк, заяц, ліс і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]