Воўчын (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Воўчын)
Воўчын
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 150,3[1] м
Плошча 0,53 км²
Сярэдняя глыбіня 32,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 3,68 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Воўчын (Беларусь)
Воўчын
Воўчын
Map

Воўчын, Воўчына — возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці.

Плошча паверхні возера 0,53 км². Найбольшая глыбіня 32,9 м. Даўжыня 1,8 км, найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 4,29 км. Аб’ём вады 7,87 млн м³. Плошча вадазбору 3,68 км².

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Мядзелка, за 12 км на поўначы ад гарадскога пасёлка Мядзел, каля вёскі Кабайлы, на поўначы ад возера Мядзел. Выцякае ручай у Мядзелку.

Азёрная катлавіна[правіць | правіць зыходнік]

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнута з поўначы на поўдзень. Схілы вышынёй 10—15 м (на поўначы 4—5 м), пад лесам і хмызняком, месцамі разараныя.

Берагавая лінія звілістая. Берагі зліваюцца са схіламі, участкамі на захадзе і ўсходзе вышынёй 0,3—0,5 м, у паўночным заліве нізкія, забалочаныя. На захадзе і поўначы пойма шырынёй 10—30 м.

Падводная частка катлавіны конусападобнай формы, літараль вузкая і спадзістая, сублітараль і прафундаль стромкія. Глыбіні да 2 м займаюць 13 % плошчы возера. Дно да глыбіні 4—7 м высцілаюць пяскі, да 10 м — апясчаненыя ілы. У паўночным заліве пашыраны крэменязёмістыя сапрапелі з вялікай колькасцю карбанатаў.

Водны рэжым[правіць | правіць зыходнік]

Мінералізацыя вады каля 250 мг/л, празрыстасць 4,6 м. Возера мезатрофнае. Слабапраточнае, упадае 1 ручай, на паўночным усходзе выцякае ручай у раку Мядзелка.

Расліннасць і жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

Надводная расліннасць амаль адсутнічае, падводная ўкрывае дно да глыбіні 4 м.

Водзяцца шчупак, акунь, гусцяра, верхаводка, плотка, мянтуз, лінь, карась, краснапёрка; ёсць ракі.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 года. Стан мясцовасці на 1980 год. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]