Кузьмічы (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Возера Кузьмічы)
Кузьмічы
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 194,3[1] м
Даўжыня 1,57 км
Шырыня 0,67 км
Плошча 0,69 км²
Аб’ём 0,00165 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,01 км
Найбольшая глыбіня 3,4 м
Сярэдняя глыбіня 2.4 м
Гідралогія
Салёнасць 0.24 ‰
Празрыстасць 0.9 м
Басейн
Плошча вадазбору 11 км²
Упадаюць Рака Сермеж
Выцякаюць Рака Сермеж
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Мінская вобласць
Кузьмічы (Беларусь)
Кузьмічы
Кузьмічы
Кузьмічы (Мінская вобласць)
Кузьмічы
Кузьмічы
Map

Кузьмічы́возера ў Беларусі, у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці ў басейне ракі Страча, за 13 км у напрамку на паўночны захад ад горада Мядзел, каля вёскі Кузьмічы.

Плошча паверхні 0,69 км². Найбольшая глыбіня 3,4 м, сярэдняя 2,4 м. Даўжыня 1,57 км, найбольшая шырыня 0,67 км. Даўжыня берагавой лініі 4,01 км. Аб’ём вады 1,65 млн. м³. Плошча вадазбору 11 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, спадзістыя, парослыя хмызняком, месцамі разараныя. Берагі сплавінныя, на поўдні нізкія, забалочаныя, на ўсходзе і паўднёвым усходзе пад хмызняком. На паўночным захадзе пойма шырынёй 80—100 м. Дно плоскае, сапрапелістае. У паўночнай частцы востраў плошчай 0,2 га. Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Зарастае да глыбіні 1,7 м. Ва ўсходняй частцы ў возера ўпадае ручай. Праз возера цячэ рака Сермеж.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-42. Выданне 1986 г. Стан мясцовасці на 1980 г. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 100. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 7, 8. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]