Волка (прыток Заходняй Бярэзіны)
Волка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 36 км |
Басейн | 391 км² |
Расход вады | 2,9 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°58′00″ пн. ш. 26°40′12″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бярэзіна |
• Каардынаты | 53°52′15″ пн. ш. 26°12′00″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бярэзіна → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Мінская вобласць, Гродзенская вобласць |
Раёны | Валожынскі раён, Іўеўскі раён |
Во́лка — рака ў Валожынскім раёне Мінскай і Іўеўскім раёне Гродзенскай абласцях Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана).
Даўжыня ракі складае 36 кіламетраў. Плошча вадазбору — 391 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Пачынаецца за 2,5 км на паўночны захад ад хутара Рудня Валожынскага раёна, упадае ў Бярэзіну за 7 кіламетраў ніжэй вёскі Бакшты. Вадазбор на заходніх схілах Мінскага ўзвышша і Нёманскай нізіне. Сярэдняе і ніжняе цячэнне ракі ў межах Налібоцкай пушчы.
Даліна невыразная. Абалона вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызняком; шырыня 10—15 метраў, у сярэднім і ніжнім цячэнні да 200 метраў. Рэчышча звілістае, разгалінаванае ў сярэднім цячэнні, на працягу 5 кіламетраў ад вытоку каналізаванае; шырыня ў межань у вярхоўі складае 1—3 м, ніжэй — 3—8 м. Берагі стромкія, абрывістыя, невысокія, складзеныя з сугліністых і тарфяна-балотных грунтоў.
Сярод прытокаў — рэкі Ізледзь, Лубянка, Альшаніца, Жаўнянка, Пружаніца, Сівічанка.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Волка, рака ў Мінскай і Гродзенскай абласцях // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 485. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия (руск.) / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 140. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 12. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 24 кастрычніка 2021. (руск.)
- Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора ≥ 200 км²) Минской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)
- Общая характеристика речной сети Гродненской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 23 верасня 2015. (руск.)