Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі
Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі
Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі
сцяг
Намеснік старшыні Дзяржаўнай думы Федэральнага збору Расійскай федэрацыі
18 студзеня 2000 — 21 снежня 2011
сцяг
3-і Старшыня фракцыі ЛДПР у Дзяржаўнай думе Федэральнага збору Расійскай федэрацыі
з 21 снежня 2011
Папярэднік: Ігар Уладзіміравіч Лебядзеў
сцяг
1-ы Старшыня фракцыі ЛДПР у Дзяржаўнай думе Федэральнага збору Расійскай федэрацыі
12 снежня 1993 — 18 студзеня 2000
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Ігар Уладзіміравіч Лебядзеў
сцяг
Старшыня ЛДПР
з 14 снежня 1992
Папярэднік: пасада заснавана
Старшыня ЛДПСС
13 снежня 1989 — 10 жніўня 1992
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: пасада скасавана
 
Партыя: ЛДПССЛДПР
Адукацыя: Інстытут усходніх моў, Універсітэт марксізму-ленінізму
Навуковая ступень: доктар філасофскіх навук
Прафесія: філолаг, юрыст
Дзейнасць: юрыст, палітык, адвакат
Веравызнанне: праваслаўе[1]
Нараджэнне: 25 красавіка 1946(1946-04-25)[2][3] (72 гады)
Імя пры нараджэнні: Уладзімір Вольфавіч Эйдэльштэйн
Бацька: Вольф Ісакавіч Эйдэльштэйн (1907-1983)
Маці: Аляксандра Паўлаўна, народжаная Макарава (пам. 1985)
Дзеці: Ігар Уладзіміравіч Лебядзеў[d]
 
Ваенная служба
Званне:
Палкоўнік
 
Аўтограф: Signature of Vladimir Zhirinovsky.png
 
Узнагароды:

Уладзімір Вольфавіч Жырыноўскі (руск.: Влади́мир Во́льфович Жирино́вский; прозвішча пры нараджэнні і да паўналецця — Эйдэльштэйн; 25 красавіка 1946 года, Алма-Ата, Казахская ССР) — расійскі палітычны дзеяч, намеснік Старшыні Дзяржаўнай думы (з 2000 года), заснавальнік і старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі (ЛДПР), член Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы. Удзельнік чатырох прэзідэнцкіх выбараў у Расіі ў 1991—2008 гг. , дэпутат Дзяржаўнай думы Федэральнага збору Расійскай федэрацыі ўсіх скліканняў.

Заснавальнік ЛДПСС — Ліберальна-дэмакратычнай партыі Савецкага саюза. Пераемнік у Беларусі — ЛДПБ.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

З 1971 г. жанаты на Галіне Аляксандраўне Лебедзевай, мае сына. Галіна Лебедзева - ўрач, кандыдат біялагічных навук. Па словах Жырыноўскага, ў 1978 годзе яны развяліся і з тых часоў іх звязвае царкоўны шлюб. У 1993 годзе Жырыноўскія на сваім сярэбным вяселлі бралі шлюб у праваслаўнай царкве.

Старэйшы сын Ігар Уладзіміравіч Лебедзеў нарадзіўся ў 1972 годзе. Мае юрыдычную адукацыю (Юрыдычная акадэмія). У студзені 2000 года абраны старшынёй суполкі ЛДПР у Дзяржаўнае Думе трэцяга склікання. У Дзярждуму абраны па спісе «Блока Жырыноўскага». Да абрання ў Думу працаваў у Міністэрстве працы і сацыяльнага развіцця РФ на пасадзе дарадцы міністра (Сяргея Калашнікава, былога сябра суполкі ЛДПР у Дзярждуме другога склікання).

Унукі-блізняты Аляксандр і Сяргей (нар. 1998 г.), вучацца ў пансіёне пры МДУ.

З лета 2013 года Жырыноўскі з’яўляецца траваедам. У лістападзе 2013 г. ён заявіў аб тым, што члены ЛДПР паступова пяройдуць на травяную ежу, бо мяса вельмі шкодзіць здароўю.

Дзяцінства[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў:

  • Сярэдняя школа № 25 ім. Дзяржынскага горада Алма-Аты.
  • У 1964-1970 гадах вучыўся ў Інстытуце ўсходніх моў пры МДУ імя М. В. Ламаносава (з 1972 года - Інстытут краін Азіі і Афрыкі) па спецыяльнасці «Турэцкая мова і літаратура».
  • У 1965-1967 гадах вучыўся ва Універсітэце марксізму-ленінізму на факультэце міжнародных адносін.
  • У 1972-1977 гадах вучыўся на вячэрнім аддзяленні юрыдычнага факультэта МДУ ім. М. В. Ламаносава.
  • У 1998 годзе 24 красавіка на вучоным савеце ў МДУ абараніў дысертацыю па навуковай ступені доктара філасофскіх навук.

Праца:

  • У 1964-1970 гадах вучыўся ў Інстытуце ўсходніх моў пры МДУ ім. М. В. Ламаносава і на ваеннай катэдры пры інстытуце.
  • У 1969 годзе праходзіў гадавую практыку ў горадзе Іскендэрун, Турцыя.
  • У 1965-1967 гадах вучыўся на факультэце міжнародных адносін ва Універсітэце марксізму-ленінізму.
  • У 1970-1972 гадах служыў па прызыву афіцэрам у палітупраўленні штаба Закаўказскай ваеннай акругі ў Тбілісі, звольнены ў запас старэйшым лейтэнантам.
  • У 1972-1977 гадах вучыўся на вячэрнім аддзяленні юрыдычнага факультэта МДУ ім. М. В. Ламаносава. Скончыў на выдатна.
  • У 1973-1975 гадах працаваў у Савецкім камітэце абароны міру ў аддзеле праблем Заходняй Еўропы. Рэферэнт з веданнем французскай мовы.
  • Са студзеня па май 1975 года - супрацоўнік у дэканаце Вышэйшай школы прафсаюзнага руху, цяпер Акадэмія працы і сацыяльных адносін. Выхавальнік-перакладчык.
  • У 1975-1983 гадах працаваў у Інюркалегіі, спецыялізаваўся на нямецкім спадчынным праве.

У 1983-1990 гадах - юрысконсульт, затым кіраўнік юрыдычнага аддзела ў выдавецтве «Свет».

  • У маі 1988 г. прыняў удзел у рабоце ўстаноўчага з’езду «Дэмакратычнага Саюза» (лідар - Валерыя Навадворская). Гэта быў пачатак Жырыноўскага ў палітыцы, ён выступіў з прамовай на з’ездзе, быў абраны ў склад Галоўнага каардынацыйнага савета, але неўзабаве заявіў пра свой выхад з партыі.
  • З 1990 года - на партыйнай працы ў ЛДПР.
  • 12 чэрвеня 1991 года балатаваўся на пасаду Прэзідэнта Расіі.
  • 19 жніўня 1991 года падтрымаў ДКНС.
  • 4 кастрычніка 1993 года падтрымаў разгон З’езду народных дэпутатаў і Вярхоўнага Савета Расіі.
  • У 1993-1995 гадах - пасол 1-й Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі ад Тушынскай выбарчай акругі, кіраўнік суполкі ЛДПР.

Загадам міністра абароны ад 27 сакавіка 1995 годзе яму прысвоена воінскае званне падпалкоўнік запасу.

  • У снежні 1995 года абраны паслом 2-й Дзяржаўнай Думы Расійскай Федэрацыі.
  • У студзені 1996 года вылучаны кандыдатам у Прэзідэнты Расійскай Федэрацыі ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі. Набраў 5,78% галасоў выбаршчыкаў.
  • У траўні 1999 году абіраўся на пасаду губернатара Белгародскай вобласці. Заняў трэцяе месца, набраўшы 17%. Саступіў першае месца дзеючаму губернатару Яўгену Саўчанку і другое - кандыдату ад КПРФ Міхаілу Бесхмельніцыну.
  • У студзені 2000 года абраны на пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнай Думы трэцяга склікання, у сувязі з чым адмовіўся ад кіраўніцтва суполкай у Думе ЛДПР. Кіраўніком суполкі быў абраны яго сын - Ігар Лебедзеў.

На прэзідэнцкіх выбарах 2000 года за Жырыноўскага прагаласавала больш за 2 млн выбаршчыкаў.

  • У прэзідэнцкіх выбарах 2004 года Жырыноўскі удзелу не прымаў, замест яго партыя выставіла яго былога целаахоўніка Алега Малышкіна, які заняў перадапошняе месца.
  • У ліпені 2004 года адзначаў саракагоддзе прыезду ў Маскву з Алма-Аты.
  • У 2008 годзе балатаваўся на пасаду Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі.
  • У снежні 2011 года яго сын - Ігар Лебедзеў быў абраны на пасаду намесніка Старшыні Дзяржаўнай Думы шостага склікання і адмовіўся ад кіраўніцтва суполкі ЛДПР. У сувязі з гэтым Жырыноўскі зноў стаў кіраўніком суполкі ЛДПР у Дзяржаўнай думе.
  • 28 снежня 2011 года зарэгістраваны удзельнікам прэзідэнцкіх выбараў 2012 года. Галоўны лозунг, які ім выкарыстоўваўся: «Жырыноўскі, ці будзе горш» або «Жырыноўскі І будзе лепш».
  • З 11 ліпеня 2012 года - член Дзяржаўнага савета Расійскай Федэрацыі. У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 11 ліпеня 2012 года № 946 «Пытанні Дзяржаўнага савета Расійскай Федэрацыі» кіраўнікі суполак у Дзяржаўнай Думе, па пасадзе, з’яўляюцца саветнікамі Дзяржаўнага савета.

Помнік[правіць | правіць зыходнік]

11 красавіка 2016 года ў Маскве ўсталявалі помнік Уладзіміру Жырыноўскаму. Скульптуру вырабіў Зураб Цэрэтэлі. Постаць вышынёй больш за тры метры ўсталявалі ў двары Інстытута сусветных цывілізацый, заснаванага Жырыноўскім.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • Жириновский В. В. Последний бросок на Юг. — М., 1993
  • Жириновский В. В. Нам нужны губернии одного Российского государства. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Последний удар по России. — М., 1995
  • Жириновский В. В. ЛДПР: идеология и политика. — М., 1995
  • Жириновский В. В., Вишняков В. Г. Наша цель — единое Российское государство". — М., 1995.
  • Жириновский В. В. Плевок на Запад. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Последний вагон на Север. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Каким быть государству Российскому. — М., 1995
  • Жириновский В. В. С танками и пушками или без танков и пушек. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Идеологические основы Либерально-демократической партии России, 1995
  • Жириновский В. В. ЛДПР и военная политика России. — М., 1995
  • Жириновский В. В. ЛДПР и национальная экономика России, 1995
  • Жириновский В. В. Политический ландшафт России. — М., 1995
  • Жириновский В. В., Лисичкин В. А. Возрождение русского либерализма. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Экономические мысли политика. — М., 1995
  • Жириновский В. В. Отомстим за Россию. — М., 1996
  • Жириновский В. В. Политическая классика. Собрание сочинений в 10 т. — М., 1996—1997.
  • Жириновский В. В. Русский вопрос: пути решения. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Идеология для России. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Доктрина национальной безопасности Российской Федерации: Основные принципы и механизм реализации. — М., 1997.
  • Жириновский В. В. Социальный кризис в России: основные проблемы, их причины и последствия. — * М., 1997
  • Жириновский В. В. Очерки по геополитике. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Псевдохристианские религиозные организации России. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Огненный бог кришнаитов" — М.: Издание Либерально-демократической партии России. — М., 1997
  • Жириновский В. В. Прошлое, настоящее и будущее русской нации : Русский вопрос: социально-философский анализ : диссертация в виде научного доклада на соискание ученой степени доктора философских наук : 22.00.01 / МГУ им. М. В. Ломоносова. — Москва, 1998. — 72 с.
  • Жириновский В. В., Юровский В. Азбука секса. — М., 1998, ISBN 5-89756-013-7
  • Жириновский В. В. Иван, запахни душу!. — М., 2001
  • Жириновский В. В. ЛДПР: 20 лет борьбы. — М., 2009
  • Жириновский В. В. Мысли и афоризмы!. — М., 2010
  • Жириновский В. В. Главный враг России — чиновник. — М., 2010
  • Жириновский В. В. Уроды. — М. 2010
  • Жириновский В. В. Россия — и для русских тоже. — М., 2011
  • Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировой политики: Учебное пособие для вузов, 2012. ISBN 978-5-8291-1367-4, ISBN 978-5-904993-24-5
  • Жириновский В. В. Этногеополитика: Учебное пособие / Под ред. Н. А. Васецкого. — М.: ЛДПР, 2012. ISBN 978-5-4272-0001-1
  • Жириновский В. В. Этногеополитика: Учебное пособие для студ. вузов. — 2-е изд. — М.: ЛДПР, 2013. — 464 с. — 3000 экз. —ISBN 978-5-4272-0005-9
  • Жириновский В. В. Альманах ЛДПР: История в датах и лицах. — М.: Либерально-демократическая партия России, 2013 ISBN 978-5-4272-0004-2
  • Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировой политики: Учеб. пособие для студ. вузов. — М.: ЛДПР, 2013—432 с. — 3000 экз., ISBN 978-5-4272-0003-5
  • Добреньков В. И., Жириновский В. В., Васецкий Н. А. Социология мировых цивилизаций: Учебное пособие для студентов вузов. — М.: Академический проект, 2014. — 608 с. — (Gaudeamus) ISBN 978-5-8291-1539-5

Артыкулы[правіць | правіць зыходнік]

  • Жириновский В. В. Русский вопрос: внутриполитические аспекты // Вестник МГУ. Серия 18. Социология и политология. — 1998. — № 1.
  • Жириновский В. В. Русский вопрос: внешнеполитические аспекты // Вестник МГУ. Серия 18. Социология и политология. — 1998. — № 2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ВЛАДИМИР ЖИРИНОВСКИЙ: Я - ЕДИНСТВЕННЫЙ ПРАВОСЛАВНЫЙ
  2. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  3. Vladimir Zhirinovsky // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кандыдаты ў прэзідэнты Расіі, 1991