Перайсці да зместу

Візэ (востраў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Востраў Візэ)
Візэ
Характарыстыкі
Плошча288 км²
Насельніцтва
  • 0 чал.
Размяшчэнне
79°30′ пн. ш. 76°54′ у. д.HGЯO
АкваторыяКарскае мора
Краіна
Суб’ект РФКраснаярскі край
Візэ (востраў) (Расія)
Візэ
Візэ
Візэ (востраў) (Краснаярскі край)
Візэ
Візэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Востраў Візэ, Зямля Візэ (руск.: Остров Визе, Земля Визе) — расійскі востраў плошчай 288 км², размешчаны ў паўночнай частцы Карскага мора.

Рэльеф вострава раўнінны з невялікімі ўзгоркамі, максімальная вышыня 22 м над узроўнем мора. Геалагічна Зямля Візе складзеная глінай і марскім пяском. Клімат вострава суровы, тэмпература самых цёплых месяцаў ледзь перавышае нулявую адзнаку. Востраў уяўляе сабою арктычную пустыню, зрэдку пакрытую тундрай (у асноўным, ягель і лішайнікі). Мінімальная тэмпература за гады назірання складае −52,0 °С, сярэднегадавая колькасць ападкаў — 242 мм, у асноўным у выглядзе снега.

Востраў адрозніваецца гісторыяй свайго адкрыцця. У 1910-х гадах судна «Святая Анна» пад кіраўніцтвам Г. Л. Брусілава дрэйфавала ў Карскім моры. У 1914 годзе судна загінула, але яго штурман В. І. Альбанаў здолеў выратаваць вахцены журнал.

У 1924 годдзе савецкі акіянограф (а таксама метэаролаг і палярны даследчык) У. Ю. Візэ вывучаў лінію дрэйфу судна, заціснутага ва льдах. Па адхіленні марскога цячэння ён выказаў здагадку, што чыннік гэтага — у існаванні вострава і даў вельмі дакладныя геаграфічныя каардынаты. На ледаколе «Георгій Сядоў» у 1930 годзе Візэ, удзельнік экспедыцыі пад кіраўніцтвам О. Ю. Шміта, першым ступіў на тэарэтычна прадказаны ім самім востраў.

З 1 лістапада 1945 года на паўднёвым беразе вострава працуе гідраметэаралагічная палярная станцыя, адна з самых паўночных у свеце. Сталага насельніцтва на востраве няма.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1997. — 480 с.: іл.
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 91. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)