Востраў Кліпертон

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Востраў Кліпертон
фр.: Île de Clipperton
Carteactuelle.jpg
Каардынаты: Каардынаты: 10°18′00″ пн. ш. 109°13′00″ з. д. / 10.3° пн. ш. 109.216667° з. д. (G) (O) (Я)10°18′00″ пн. ш. 109°13′00″ з. д. / 10.3° пн. ш. 109.216667° з. д. (G) (O) (Я)
Акваторыя Ціхі акіян
Краіна Flag of France.svg Францыя
Востраў Кліпертон (Ціхі акіян)
Востраў Кліпертон
Востраў Кліпертон
Плошча 9 км²
Найвышэйшы пункт 29 м
Насельніцтва (2012) 0 чал.
Clippertonisland.jpg
Commons-logo.svgВостраў Кліпертон на Вікісховішчы 

Кліпертон (па-французску: île Clipperton, неафіцыйна: île de la Passion) — незаселены каралавы атол у Ціхім акіяне, які належыць Францыі. Плошча атола складае 9км², знаходзіцца ў 1300 км на паўднёвы захад ад Мексікі.

Кальцо сушы поўнасцю абкружае лагуну якая мае радыус каля 8 км. У лагуне вада днём застойваецца. Самай вялікай кропкага вострава з'яўляецца скала Кліпертон вышынёй 21м.

Месцазнаходжанне вострава Кліпертон

Клімат вострава трапічны, з сярэдняй тэмпературай ад 20 °C да 32 °C. Сезон дажджоў цягнецца з мая па верасень, пад час якога здараюцца трапічныя буры. Вада вакол вострава цёплая дзякуючы заходнім цячэнням, якія плывуць ад мацерыка. У 1890 годзе сюды былі завезеныя какосавыя пальмы, і зараз яны растуць невялікімі групамі ў некалькіх месцах.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Востраў былы адкрыты Фернанам Магеланам у 1521 годзе. Сваю сучасную назву востраў атрымаў у гонар пірацкага правадыра Джона Кліпертана, які змагаўся з іспанцамі ў пачатку XVII стагоддзя і выкарыстоўваў гэты востраў як сваю базу.

У 1708 годзе два французскія караблі Princess i Découverte прыбылі на востраў і далі яму назву Île de la Passion, абвясціўшы яго тэрыторыяй Францыі. Першая навуковая экспедыцыя высадзілася на востраве ў 1725 годзе.

У 1858 годзе востраў быў афіцыйна далучаны да Францыі, і далучаны да яе калоній у Акіяніі, Французскай Палінезіі. У 18971931 гг. востраў быў заняты Мексікай, пад французскі кантроль быў вернуты пасля падпісання міжнароднага дагавора. У 1935 годзе востраў быў вылучаны з Французскай Палінезіі ў асобную адміністрацыйную адзінку Domaine public de l'État français.

У 2007 годзе кіраванне востравам было даручана непасрэдна французскаму ўраду, а непасрэдным кіраўніком з'яўляецца міністр па заморскім тэрыторыям.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

</noinclude>