Сен-Поль
Сен-Поль | |
![]() |
|
38°43′ пд. ш. 77°31′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Індыйскі акіян |
Краіна | ![]() |
Рэгіён | Французскія Паўднёвыя і Антарктычныя Тэрыторыі |
Плошча | 6 км² |
Насельніцтва | 0 чал. |
![]() |
|
![]() |
Сен-Поль (або Сент-Поль, фр.: L'île Saint-Paul) — востраў у Індыйскім акіяне, які ўваходзіць у склад Французскіх Паўднёвых і антарктычных Тэрыторый, размешчаны ў 85 кіламетрах на поўдзень ад вострава Амстэрдам, з якім утварае архіпелаг Амстэрдам і Сен-Поль.
Геаграфія і прырода[правіць | правіць зыходнік]
Сен-Поль уяўляе сабой вулканічны востраў з дыяметрам каля 12 кіламетраў, практычна пазбаўлены дрэў. У цэнтры вострава знаходзіцца заліў - кальдэра вулкана, запоўненая вадой.
Клімат вострава Сен-Поль падобны да клімата вострава Амстэрдам. Сярэднемесячныя тэмпературы вагаюцца ад 10-11 ° С зімой да 17-17,5 °C летам. На астравах размешчаныя калоніі пінгвінаў, цюленяў і марскіх птушак.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Адкрыты ў XVII ст. галандцамі.
У кан. XVIII - перш. пал. XIX ст. перыядычна наведваўся паляўнічымі на ластаногіх. У 1825 г. распачаты імі пажар знішчыў мясцовыя эндэмічныя дрэвы philica.
У 1843 г. губернатар Рэюньёну даў дазвол мясцовым гандлярам на атрыманне ўладання на востраве. Дэкрэт ад 3 чэрвеня 1843 г. фактычна далучаў Сен-Поль да Францыі. Аднак уладанне так і не было атрымана. З друг. пал. XIX ст. востраў наведвалі навуковыя экспедыцыі.
21 лістапада 1924 г. далучаны да Мадагаскарскіх уладанняў Францыі. У кан. 1920-ых гг. на Сен-Поле было пабудавана брэтонскае паселішча, жыхары якога займаліся ловам і пераапрацоўкай рыбы. Але з-за эканамічнай дэпрэсіі ў 1931 г. паселішча было ліквідавана.
У жніўні 1955 г. далучаны да Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый. У 2006 г. уключаны ў склад Нацыянальнага запаведніка Французскіх Паўднёвых тэрыторый.
Востраў незаселены, але яго наведваюць навуковыя экспедыцыі.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Фотагалерэя вострава Сен-Поль
- Наведванне вострава Сен-Поль
- Астравы Амстэрдам і Сен-Поль. Архівавана з першакрыніцы 22 красавіка 2009.
|
![]() |
Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Францыі. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |