Воўкаўшчына (Маладзечанскі раён)
Вёска
Воўкаўшчына
|
Во́ўкаўшчына[1] (трансліт.: Voŭkaŭščyna, руск.: Волковщина) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета. Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, 55 км ад Мінска.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1567 г. ўпамінаецца ў перапісе літоўскага войска як маёнтак у Мінскім ваяводства ВКЛ.
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У 2-й пал. XIX ст. вёска — цэнтр аднайменнага маёнтка Воўкаўшчына (яна ж Навасёлкі) у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. маёнтак, 31 жыхар, уласнасць памешчыка Юркевіча. Пасля адмены прыгону (1861) вёска ўвайшла ў склад Уланаўшчынскай сельскай грамады. У пач. XX ст. вёска ў Красненскай воласці. Побач размяшчаўся маёнтак памешчыка Маргалі, які меў тут 476 дзесяцін зямлі.
З лютага да снежня 1918 г. вёска акупіравана войскамі кайзераўскай Германіі. З студзеня 1919 года ў БССР. З ліпеня 1919 г. да ліпеня 1920 г. і з кастрычніка 1920 г. тэрыторыя занята польскімі войскамі.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, з 1927 года ў Маладзечанскім павеце, гміны Краснае[2][3].
З 1939 г. ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 г. ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. З канца чэрвеня 1941 г. да пачатку ліпеня 1944 г. акупіравана нацыстамі, якія загубілі 2 жыхароў, 8 вяскоўцаў загінулі на фронце. З 20 верасня 1944 г. ў Маладзечанскай вобласці. У 1949 г. створаны калгас «32-я гадаўшчына Кастрычніка». З 16 ліпеня 1954 г. ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 г. ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Землі знаходзіліся ў складзе калгаса «Прагрэс».
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- 1866 год — 4 жыхары, 1 двор[4].
- 1897 год — 100 жыхароў, 18 двароў.
- 1904 год — 95 жыхароў.
- 1921 год — 111 жыхароў, 23 двары[5].
- 1931 год — 129 жыхароў, 27 двароў[6].
- 1969 год — 169 жыхароў, 41 двор.
- 2001 год — 52 жыхары, 25 гаспадарак.
- 2010 год — 27 жыхароў, 13 гаспадарак.
- 2019 год — 7 чал.
Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ https://www.senat.gov.pl/gfx/senat/pl/senatopracowania/70/plik/m-631.pdf
- ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XIII/874
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Wołkowszczyzna, folwark, powiat wilejski, gmina Krasnesioło // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 874.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх