Сухадольшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Сухадольшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 10 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222331
Аўтамабільны код
5
Сухадольшчына на карце Беларусі ±
Сухадольшчына (Беларусь)
Сухадольшчына
Сухадольшчына (Мінская вобласць)
Сухадольшчына

Сухадо́льшчына[1] (трансліт.: Suchadoĺščyna, руск.: Суходольщина) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета. Знаходзіцца за 15 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 63 км ад Мінска.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У другой палове XIX стагоддзя вёска ў складзе маёнтка Свечкі, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі. Пасля адмены прыгоннага права (1861) вёска, 22 рэвізскія душы, у складзе Уланаўшчынскай сельскай грамады. У 1904 годзе 135 дзесяцін зямлі.

Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[2]. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, 4 вяскоўцы загінулі на фронце. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 59 жыхароў, 8 двароў.
  • 1921 год — 92 жыхары, 13 двароў[3].
  • 1931 год — 100 жыхароў, 15 двароў[4].
  • 1969 год — 99 жыхароў, 25 двароў.
  • 2001 год — 21 жыхар, 13 гаспадарак.
  • 2010 год — 7 жыхароў, 6 гаспадарак.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]