Сурынты
Вёска
Сурынты
|
Суры́нты[1] (трансліт.: Surynty, руск.: Суринты) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 19 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 59 км ад Мінска, за 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва Сурынты адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Сурынтас (Surintas), што складаецца з асноў Su- i Rint-.
Паблізу Сурынтаў вёскі з адыменнымі назвамі балцка-літоўскага паходжання Відзеўшчына, Ракуцёўшчына (ад імёнаў Vydžius, Rakutis).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVIII стагоддзі сяло, дзяржаўная ўласнасць у Краснасельскіх воласці і старастве Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1789 годзе 2 двары і карчма.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі вёска — казённая ўласнасць Вілейскага павета Мінскай, з 1843 года Віленскай губерняў. У 1861 годзе 11 рэвізскіх душ. Вёска была дадзена ва ўладанне на 50 гадоў памешчыцы Буржынскай і яе сыну. Мелася заезная карчма. У другой палове XIX стагоддзя вёска і ваколіца ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1897 годзе ў вёсцы 16 двароў, 89 жыхароў. Непадалёку ад вёскі знаходзілася ваколіца, 5 двароў, 35 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 71 жыхар, 77 дзесяцін зямлі, у ваколіцы 35 жыхароў, 56 дзесяцін зямлі.
Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[2]. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1866 год — 32 жыхары, 10 двароў[3].
- 1921 год — 147 жыхароў, 28 двароў[4].
- 1931 год — 168 жыхароў, 34 двары[5].
- 2001 год — 41 жыхар, 21 гаспадарка.
- 2010 год — 25 жыхароў, 17 гаспадарак.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Суры́мты
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XI/600
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Surynty, wieś, powiat wilejski, gmina Krasnesioło // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XI: Sochaczew — Szlubowska Wola (польск.). — Warszawa, 1890. — S. 600.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх