Высокае (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Высокае
Каардынаты: 55°34′01,86″ пн. ш. 26°41′56,43″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 130,3 м
Даўжыня 3,52 км
Шырыня 0,6 км
Плошча 1,42 км²
Аб'ём 0,00518 км³
Даўжыня берагавой лініі 9,45 км
Найбольшая глыбіня 8,9 м
Сярэдняя глыбіня 4,1 м
Салёнасць да 0,18 ‰
Празрыстасць 2 м
Плошча вадазбору 845 км²
Упадаюць рака Дрысвята, ручаі
Выцякаюць рака Дрысвята
Высокае (Беларусь)
Высокае
Высокае
Высокае (Віцебская вобласць)
Высокае
Высокае

Высо́каевозера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрысвята, якая працякае праз возера. Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы захад ад Браслава, каля аграгарадка[1] Богіна. Належыць да групы Рычана-Дрысвяцкіх азёр.

Плошча возера Высокае складае 1,42 км². Найбольшая глыбіня возера 8,9 м, сярэдняя 4,1 м. Даўжыня возера — 3,52 км, найбольшая шырыня — 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 9,45 км. Аб'ём вады ў возеры складае 5,18 млн. м³, плошча вадазбору — 845 км².

Катлавіна возера складанага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны маюць вышыню 9—15 м, спадзістыя, разараныя. У ніжняй частцы схілы парослыя хмызняком. Берагі вадаёма нізкія, вышынёй да 0,1 м, знаходзяцца пад хмызняком. На ўсходзе берагі зліваюцца з схіламі катлавіны. Дно возера мае складаную будову: упадзіны чаргуюцца з водмелямі. Дно высланае пяском, глеем, глінай. На возеры 3 астравы агульнай плошчай 0,03 км². Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці складае 5—30 м, возера зарастае да глыбіні 3 м. Падводная расліннасць пашыраецца да адлегласці 20—210 м ад берага. Возера эўтрофнае, праточнае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, карп, карась, плотка, акунь, лінь, мянтуз і іншыя рыбы.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Блакiтная кнiга Беларусi — Мн.: БелЭн, 1994.
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 16. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]