Перайсці да зместу

Вялікае Вольжава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вялікае Ольжава)
Вёска
Вялікае Вольжава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Колькасць двароў
17
Насельніцтва
46 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0154
Паштовы індэкс
231328
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852021
Вялікае Вольжава на карце Беларусі ±
Вялікае Вольжава (Беларусь)
Вялікае Вольжава
Вялікае Вольжава (Гродзенская вобласць)
Вялікае Вольжава

Вялікае Вольжава[1], Вялікае Ольжава — вёска ў Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна.

Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад г. Ліда.

Польскі гісторык Ян Глінка ў працы пра род Клаўсуцяў, указаў, што Ольжава а таксама Вялікае і Малое Ольжава, якія былі часткай адзінай маёмасці, з XV ст. належала гэтаму роду. У XVI ст. Вялікае Ольжава належала Кішкам.

У вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 г., у лідскай парафіі згадваецца Вялікае Ольжава, двор Кішчынскага і ўніяцкая капліца Гінета, крайчага Лідскага.

З 1795 года ў Расійскай імперыі. Згодна з «Слоўнікам геаграфічным», у сярэдзіне XIX ст. Вялікае Ольжава — маёнтак Кашыцаў у Тарноўскай воласці Лідскага павета. На пачатку ХХ ст. 61 жыхар, 600 дзесяцін зямлі.

Паводле польскага перапісу насельніцтва (1921) фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета.

З 1939 года ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Вольшаўскага (Вольжаўскага) сельсавета. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

  • 1921 — 92 чал. (10 жылых пабудоў)
  • 1996 — 50 чал. (20 двароў)
  • 2004 — 46 чал. (17 двароў)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  • Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4
  • Лаўрэш Леанід. Ольжава // Лідскі Летапісец. 2020. № 3(91). — С. 33-43.