Аляхновіцкі сельсавет
Аляхновіцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 19 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Аляхновічы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 437 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222323 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Аляхно́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Аляхновічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ушаўскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Уша. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 16 кастрычніка 1964 года цэнтр перанесены ў вёску Аляхновічы, сельсавет перайменаваны ў Аляхновіцкі[1]. 27 кастрычніка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубраўскага сельсавета, у склад Красненскага сельсавета перададзены вёскі Красоўшчына і Ласі[2]. У 1974 годзе скасаваны хутар Янаўшчына[3]. 24 мая 2000 года ў склад сельсавета з Гарадоцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Бальцары, Крывенкі, Кухары, Русалішкі, Старынкі, Сысуны і Такарэўшчына).
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2703 чалавекі[4], з іх 93,6 % — беларусы, 4,3 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 2437 чалавек[6].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 16 кастрычніка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 27 кастрычніка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 36 (1076).
- ↑ Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.