Данакіль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрта Але — вулкан у пустыні Данакіль

Данакіль — пустыня у паўночна-ўсходняй Афрыцы, у Афарскай катлавіне на поўначы Эфіопіі і паўднёвым усходзе Эрытрэі. Адкрыта еўрапейцамі ў першай палове XX стагоддзя[1]. Займае плошчу каля 100 000 км². За год у Данакіле выпадае 100—200 міліметраў дажджу. Тэмпература паветра можа дасягаць 63 °C, глебы — 70°С[2]. Населена народам афар, якія пераважна займаюцца дабычай солі[en]. Магутныя адкладанні солі (месцамі глыбінёй да 2000 метраў) і знойдзеныя тут закамянелыя каралы сведчаць пра тое, што раней замест пустыні тут быў акіян. Разведаны запасы калія: аб’ём — каля 105 мільёнаў тон, магутнасць слаёў — больш за 100 метраў[3]. Расліннасць бедная, але тым не менш у Данакіль сустракаюцца траваедныя: зебра Грэві, самалійская газель і дзікі асёл.

Нягледзячы на высокую тэмпературу, нізкую вільготнасць, вулканы, ядавітыя выпарэнні, азёры з нафты і сернай кіслаты[4] і іншыя небяспечныя для чалавека фактары, пустыня Данакіль з’яўляецца папулярнай турыстычнай славутасцю[5].

Зноскі

  1. Пустыня Данакиль (руск.) на сайце snovadoma.ru
  2. Marc Szeglat. Bildergalerie: Reisebilder Äthiopien und Danakil (ням.) на сайце vulkane.net, 28 мая 2012
  3. Etiopia: Fattore K (італ.) на сайце nigrizia.it
  4. Пустыня Данакиль (руск.) на сайце trasyy.livejournal.com
  5. Пустыня Данакиль в Эфиопии (руск.) на сайце animalworld.com.ua