Агрыятэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Désert des Agriates.jpg

Агрыятэ (фр.: désert des Agriates, карсіканская мова: desertu di l’Agriate) — паўпустыня на паўночным захадзе вострава Корсіка (Францыя), размешчана ўздоўж берага Сан-Ф'ёрэнза паблізу паселішча Ізоля-Роса («Чырвоны Востраў»). Утварылася на абдуваемых паўднёвымі сахарскімі вятрамі прыморскіх нізкагор'ях агульнай плошчай да 150 кв. км. Пустыня часткова пашырылася ў XIX-XX стагоддзях за кошт антрапагеннага ўздзеяння: выпас жывёлы, прафілактычны падпал інш. Самы высокі пункт - гара Іфана вышынёй да 479 метраў. Пакрыта нізкарослай засухаўстойлівай расліннасцю і хмызнякамі, якія высыхаюць летам, калі не ідуць дажджы. Вясной і зімой магчымыя ліўні.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]