Даліна Смерці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даліна Смерці

Даліна Смерці (англ.: Death Valley) — міжгорная ўпадзіна ў раёне пустыні Махавэ і Вялікага Басейна на захадзе ЗША ў штаце Каліфорнія, на паўднёвы ўсход ад горнага хрыбта Сіера-Невада. У даліне размешчана самы нізкі пункт Паўночнай Амерыкі (вышыня ніжэй узроўня мора — 86 метраў). Даліна таксама ўключае ў сябе вялікую частку Нацыянальнага парку Даліна Смерці. У даліне ў 1913 годзе зафіксавана самая высокая тэмпература ў заходнім паўшар'і + 56,7 °C, што толькі трохі саступае сусветнаму рэкорду тэмператур + 58 °C, зафіксаванага ў Лівійскай пустыні 13 верасня 1922.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Даліна Смерці з'яўляецца часткай геалагічнай Правінцыі Далін і хрыбта (анг.: Basin and Range Province).

Вышыня самай высокай гары побач з Далінай Смерці — Тэлескоўп-пік — 3367 метраў. Глыбіня западзіны Бэдуотэр — 86 метраў ніжэй узроўня мора, што з'яўляецца самай нізкай кропкай зямной паверхні ў Паўночнай Амерыцы.

Сярэдняя тэмпература ў ліпені дасягае 46 °C, ноччу апускаецца да 31 °C. Самы прахалодны час — з канца лістапада па люты (5-20 °C), калі часта бываюць працяглыя моцныя ліўні. Штогадовы сярэдні ўзровень выпадзення ападкаў вагаецца ад 48 мм у месцах ніжэй узроўня мора да 380 мм у гарах, якія атачаюць даліну.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]