Каленкавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Бушміцкі сельсавет)
Jump to navigation Jump to search
Каленкавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Камянецкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каленкавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 23 чэрвеня 2011
Насельніцтва (2009) 1 201
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Кале́нкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Каленкавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бушміцкі сельсавет у складзе Кляшчэльскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бушмічы. З 16 жніўня 1945 года ў складзе Высокаўскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Амелянецкага сельсавета[1]. 6 чэрвеня 1960 года ў склад сельсавета з Вярховіцкага сельсавета перададзены вёскі Каленкавічы, Падбур'е, Радзевічы, Юўсічы[2]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. 26 ліпеня 1968 года сельсавет перайменаваны ў Каленкавіцкі, цэнтр перанесены ў вёску Каленкавічы. 23 чэрвеня 2011 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вярховіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1201 чалавек[4], з іх 78,9 % — беларусы, 14,9 % — украінцы, 4,1 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Каленкавічы, вёскі Амелянец, Бобінка, Ваўкаставец, Дубраўцы, Падбур'е, Радзевічы, Сіпурка, Юўсічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 чэрвеня 1960 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 23 июня 2011 г. № 114 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.