Вёска Багацькаўка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вёска
Багацькаўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Вялікая Багацькаўка
Малая Багацькаўка
Насельніцтва
34 чалавекі (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2240
Аўтамабільны код
6
Багацькаўка на карце Беларусі ±
Вёска Багацькаўка (Беларусь)
Вёска Багацькаўка
Вёска Багацькаўка (Магілёўская вобласць)
Вёска Багацькаўка

Бага́цькаўка[1] (трансліт.: Bahaćkaŭka, руск.: Богатьковка) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Падсолтаўскага сельсавета. Месціцца за 23 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 104 км ад Магілёва, 27 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі ОршаСураж.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф раўнінны. Праз вёску цячэ ручай (прыток ракі Рамясцвянка). На паўднёвым усходзе каля вёскі пачынаецца рака Белая Натапа (прыток ракі Чорная Натапа). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Мсціслаў—Горкі.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з паўднёва-заходняй (прамалінейная вуліца з завулкам, арыентаваная з паўднёвага захаду на паўднёвы ўсход, колішняя вёска Вялікая Багацькаўка) і паўночна-ўсходняй (крывалінейная кароткая вуліца амаль мерыдыяльнай арыентацыі з 2 завулкамі, колішняя вёска Малая Багацькаўка). Забудавана пераважна аднабакова, шчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — на поўначы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1834 г. у Мсціслаўскім павеце. Апрача земляробства вяскоўцы займаліся шавецкім і кравецкім промысламі. У 1897 г. у Шамаўскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерня пры дарозе Мсціслаў—Шамава. Вёска падзялялася на Вялікую Багацькаўку і Малую Багацькаўку.

На базе дарэвалюцыйнай была створана працоўная школа 1-й ступені, у якой у 1926 г. было 42 вучні. У 1930 г. у вёсцы Вялікая Багацькаўка арганізаваны калгас «Рассвет», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 38 гаспадарак, меў 296 га ворыва, у вёсцы Малая Багацькаўка — калгас імя Чырвонай Арміі, які аб'ядноўваў у 1932 г. 15 гаспадарак, меў 133 га ворыва. У калгасе «Рассвет» дзейнічала партыйная ячэйка; працавала кузня. Абслугоўваліся калгасы Курманаўскай машынна-трактарнай станцыі.

У Другую сусветную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 29 верасня 1943 акупаваная войскамі нацысцкай Германіі.

У 1976 г. вёскі Вялікая Багацькаўка і Малая Багацькаўка былі аб'яднаныя ў адну з назвай Багацькаўка. У 1990 г. у складзе калгаса імя Леніна (цэнтр — вёска Курманава). Працавалі пачатковая школа, магазін. У 2007 г. у СКВ «Курманава».

Да 2013 г. вёска ўваходзіла ў склад Раздзельскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе:
    • 1834 год — 28 двароў, 116 жыхароў
    • 1880 год — 20 двароў, 161 жыхар
    • 1897 год — Вялікая Багацькаўка — 36 двароў, 210 жыхароў; Малая Багацькаўка — 20 двароў, 134 жыхары
  • XX стагоддзе:
    • 1909 год — Вялікая Багацькаўка — 30 двароў, 172 жыхары; Малая Багацькаўка — 21 двор, 160 жыхароў
    • 1990 год — 66 гаспадарак, 147 жыхароў
    • 1999 год — 66 жыхароў
  • XXI стагоддзе:
    • 2010 год — 34 жыхары[3]

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Максім Гарэцкі (1893—1938) — пісьменнік, літаратуразнаўца, класік беларускай літаратуры
  • Гаўрыла Гарэцкі (1900—1988) — геолаг, географ, эканаміст, акадэмік АН БССР

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / У. А. Бадакоў і інш.; пад навуковай рэдакцыяй А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2009. — 542 с. ISBN 978-985-11-0452-5. С. 16—17

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]