Вялікая Ракавіца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вёска Вялікая Ракавіца)
Вёска
Вялікая Ракавіца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 48 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовыя індэксы
225033
Аўтамабільны код
1
Вялікая Ракавіца на карце Беларусі ±
Вялікая Ракавіца (Беларусь)
Вялікая Ракавіца
Вялікая Ракавіца (Брэсцкая вобласць)
Вялікая Ракавіца

Вялі́кая Ра́кавіца[1] (трансліт.: Vialikaja Rakavica, руск.: Великая Раковица) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Матыкальскага сельсавета. Размешчана за 24 кіламетры на паўночны захад ад Брэста, 7 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 24 гаспадаркі, 57 жыхароў (2005)
  • 21 двор, 175 жыхароў (1897)
  • 19 двароў, 122 жыхары (1921)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 18 стагоддзі вёска, цэнтр аднайменнага маёнтка ў Брэсцкім павеце і ваяводстве ВКЛ. Уладанне князей Шуйскіх, якія ў 1740 годзе перадалі вёску стольніку П.Талочку. Пасля 3-га падзела Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — Гродзенскай губернях. Паводле рэвізскіх матэрыялаў 1858 года 34 сялянскія душы, уласнасць пані Талачковай. У 1897 годзе дзейнічалі хлебазапасны магазін, вятрак і кузня. У 1905 годзе ў Матыкальскай воласці. Непадалёку ад вёскі знаходзіўся маёнтак (20 жыхароў). Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 5 жыхароў.

У складзе прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр „Заходні“».

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Фамільныя могілкі Талочкаў
Капліца-пахавальня Талочкаў

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]