Лужкі (Шаркаўшчынскі раён)

From Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Лужкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
870 чалавек (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2154
Аўтамабільны код
2
Лужкі на карце Беларусі ±
Лужкі (Шаркаўшчынскі раён) (Беларусь)
Лужкі (Шаркаўшчынскі раён)
Лужкі (Шаркаўшчынскі раён) (Віцебская вобласць)
Лужкі (Шаркаўшчынскі раён)

Лужкі́[1] (трансліт.: Lužki, руск.: Лужки) — аграгарадок у Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Мнюта. Адміністрацыйны цэнтр Лужкоўскага сельсавета. Насельніцтва 870 чал. (2003). Знаходзяцца за 32 км на ўсход ад Шаркаўшчыны, за 198 км ад Віцебска, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Падсвілле.

Гісторыя[edit | edit source]

Першы пісьмовы ўспамін пра маёнтак Лужкі датуецца 1519 годам. У розныя часы мястэчка знаходзілася ва ўладанні Сапегаў, Жабаў, Чапскіх, Плятэраў. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Лужкі ўвайшлі ў склад Полацкага ваяводства.

Касцёл, пач. XX ст.

У 1741 годзе Валяр'ян Жаба запрасіў сюды манахаў-піяраў. У 1744 годзе ў Лужках адкрыўся піярскі калегіум, у 1756 годзе збудавалі мураваны касцёл. Пры калегіуме існавала бібліятэка. Паводле каралеўскага прывілея ад 14 студзеня 1745 г., Лужкі атрымалі статус мястэчка.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лужкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Дзісенскага павета Мінскай, з 1842 г. Віленскай губерні. У 1794 годзе тут збудавалі мураваную царкву. У 1862 года расійскія ўлады адкрылі ў Лужках земскае народнае вучылішча. Станам на 1886 год у мястэчку існавалі вадзяны млын, конная паштовая станцыя, малітоўны дом, народнае вучылішча, бровар, 14 крамаў. У 1901 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Лужкі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

У 1939 годзе Лужкі ўвайшлі ў склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 г. сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча змянілі да вёскі.

Насельніцтва[edit | edit source]

Інфраструктура[edit | edit source]

У Лужках працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, ветэрынарны пункт, амбулаторыя, бібліятэка, дом культуры, пошта.

Эканоміка[edit | edit source]

Лясніцтва, фермерскія гаспадаркі.

Памятныя мясціны[edit | edit source]

Вядомыя асобы[edit | edit source]

  • Эліэзер Бен-Егуда (1852—1922) — «бацька сучаснага іўрыту», заснавальнік гэбраізма.
  • Васіль Стома (1911—1992) — беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч эміграцыі.
  • Мікола Конан (нар. 1929) — дзеяч беларускага нацыянальнага супраціву.

Галерэя[edit | edit source]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Язэп Бунто. Лужкі //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. С. 396.
  3. 3,0 3,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 359. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.
  4. Шаблон:Крыніцы/Памяць/Шаркаўшчынскі раён

Літаратура[edit | edit source]

Спасылкі[edit | edit source]