Перайсці да зместу

Любавін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Любавін
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
17
Насельніцтва
26 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
СААТА
3205852035
Любавін на карце Беларусі ±
Любавін (Беларусь)
Любавін
Любавін (Гомельская вобласць)
Любавін

Любаві́н[1] (трансліт.: Liubavin, руск.: Любовин) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ліпініцкага сельсавета.

У 14 км на паўночны захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 62 км ад Гомеля.

Рака Ліпа (прыток ракі Сож).

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Чачэрск — Буда-Кашалёва. Планіроўка складаецца з крывалінейнай амаль мерыдыянальнай вуліцы, перакрыжаванай на поўначы кароткай просталінейнай вуліцай. У цэнтры да галоўнай вуліцы з усходу далучаецца кароткая дугападобная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Стараруднянскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1885 годзе адкрыта школа (у 1907 годзе 71 вучань), якая знаходзілася ў наёмнай сялянскай хаце, а на пачатку 1920-х гадоў ёй быў перададзены нацыяналізаваны будынак. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: 2 ветракі, вінная крама. У 1925 годзе пераважную большасць жыхароў складалі польскія сем’і.

З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Любавінскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай, з 27 кастрычніка 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Гомельскай вобласці. У 1929 годзе арганізаваны калгас імя Ф. Э. Дзяржынскага, працавала гамарня. Дзейнічаў медыцынскі ўчастак. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 53 жыхары вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Буда-Люшаўская).

У 1969 годзе ў вёску перасяліліся жыхары пасёлка Асінаўка[2].

Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Будалюшаўскага сельсавета[3].

  • 2004 год — 17 гаспадарак, 26 жыхароў.
  • 1868 год — 29 двароў, 194 жыхары.
  • 1897 год — 53 двары, 388 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1925 год — 95 двароў.
  • 1959 год — 251 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 17 гаспадарак, 26 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
  3. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.