Будалюшаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будалюшаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Буда Люшаўская
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 671
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Будалю́шаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Буда Люшаўская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Буда-Люшаўскі сельсавет у складзе Буда-Кашалёўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 27 кастрычніка 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Буда-Кашалёўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Любавінскага сельсавета[1]. 13 лютага 1958 года ў склад Ліпініцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Дубраўка, Люшаў, Негаўка і Салтанаўка)[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Будалюшаўскага сельсавета 9 населеных пунктаў[3]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Ліпініцкага сельсавета[4].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Буда Люшаўская, Любавін, Новы Любавін, Слабада Люшаўская, Хмяльное, Шутнае і пасёлкі Зарэчча, Перагрузачны, Рошча. Таксама ў склад сельсавета ўваходзілі: да 1947 года — пасёлак Сталіна, да 1963 года — пасёлак Калініна (да 1937 года імя Бухарына), да 1969 года — пасёлак Асінаўка.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 671 чалавек[5], з іх 93,9 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,9 % — армяне, 0,7 % — лезгіны[6].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 13 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 4.
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 75. — 248 с. — 10 000 экз.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]