Маркава (Маладзечанскі раён)
Аграгарадок
Маркава
| ||||||||||||||||
Ма́ркава[1] (трансліт.: Markava, руск.: Марково) — аграгарадок у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр Маркаўскага сельсавета.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Вядомы з 1415 года як велікакняжацкае сяло і двор Маркаўскі стан. З 1476 года і да пачатку XVI ст. згадваецца як цэнтр «павета» (воласці). Разбурана ў 1519 годзе падчас маскоўскай вайны 1512—1522 гадоў. У 1532 годзе ўласнасць Яна Радзівіла. У 2-й палове XVI ст. — мястэчка, гаспадарскае ўладанне. У XVIII ст. — цэнтр староства.
З 1793 года ў Расійскай імперыі. У 19 ст. — мястэчка Вілейскага павета Мінскай губерні. У 1806 годзе маёнтак Маркава набыў дваранін-каталік Ян Віктаравіч Любанскі.
З 1921 года ў Віленскім ваяводстве Польшчы. З 1939 года ў БССР, з 1940 — цэнтр сельсавета Маладзечанскага раёна Вілейскай вобласці. З 1944 — у Маладзечанскай вобласці, з 1960 — у Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. З 3.5.2010 — аграгарадок.
Славутасці[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Троіцкая царква (1860)
- Капліца(?) (XIX ст.)
- Каплічка (пасля 1990), у цэнтры агарагарадка
Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]
- Васіль Пятровіч Рагуновіч (нар. 1934) — вучоны ў галіне гідратэхнікі, доктар тэхнічных навук[2].
- Таццяна Сапач (1962—2010) — журналістка, паэтэса, удзельніца беларускага нацыянальна-культурніцкага і нацыянальна-дэмакратычнага руху.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Маркава (Маладзечанскі раён)
- Маркава (Маладзечанскі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- У 2018 ГОДЗЕ ВЁСКА ЛЮБАНЬ БУДЗЕ АДЗНАЧАЦЬ 210-ГОДДЗЕ З ЧАСУ СВАЙГО ЗАСНАВАННЯ // peramoga.by