Міхалёўка (Буда-Кашалёўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Міхалёўка
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Колькасць двароў
31
Насельніцтва
57 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Міхалёўка на карце Беларусі ±
Міхалёўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Міхалёўка (Буда-Кашалёўскі раён)
Міхалёўка (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Міхалёўка (Буда-Кашалёўскі раён)

Міхалёўка[1] (трансліт.: Michalioŭka, руск.: Михалёвка) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Шырокаўскага сельсавета.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 20 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 28 км ад Гомеля, 17 км ад чыгуначнай станцыі Лазурная (на лініі Жлобін — Гомель).

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да цэнтра якой далучаецца з захаду кароткая просталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Дудзіцкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. Згадваецца ў «Географа-статыстычным слоўніку Расійскай імперыі», выдадзеным у 1863 годзе. У 1880 годзе адкрыта школа граматы. Па перапісу 1897 года знаходзіліся: хлебазапасны магазін, 2 ветракі, карчма. У 1909 годзе 711 дзесяцін зямлі.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Міхалёўскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас, працавалі 2 ветракі, гамарня і арцель па здабычы торфу. У складзе саўгаса «Камінтэрн» (цэнтр — вёска Шырокае). На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 74 жыхары вёскі. Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Акцябрскага сельсавета[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 31 гаспадарка, 57 жыхароў.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1880 год — 54 двары, 302 жыхары.
  • 1897 год — 87 двароў, 569 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 97 гаспадарак, 679 жыхароў.
  • 1959 год — 396 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 31 гаспадарка, 57 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Рашэнні выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада, 1 і 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]