Перайсці да зместу

Плітніца (Пухавіцкі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Плітніца
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 13 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Аўтамабільны код
5
Плітніца на карце Беларусі ±
Плітніца (Пухавіцкі раён) (Беларусь)
Плітніца (Пухавіцкі раён)
Плітніца (Пухавіцкі раён) (Мінская вобласць)
Плітніца (Пухавіцкі раён)

Плі́тніца[1] (трансліт.: Plitnica, руск.: Плитница) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 9,5 км на паўднёвы ўсход ад Мар’інай Горкі, 64,5 км ад Мінска, 8 км ад чыгуначнай станцыі Талька.

У канцы XIX стагоддзя ўрочышча ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі. У ліпені 1944 года ўся вёска (33 дамы) была спалена, забіты 2 жыхары[2]. Пасля вайны адноўлена.

У 1980 годзе ў калгасе «1 Мая».

  • 1897 год — 4 двары, 33 жыхары
  • 1917 год — 2 двары, 12 жыхароў
  • 1960 год — 120 жыхароў
  • 2002 год — 20 двароў, 32 жыхары
  • 2010 год — 15 гаспадарак, 21 жыхар
  • 2012 год — 12 гаспадарак, 13 жыхароў
  • 2019 год — 13 жыхароў[3]
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны. db.narb.by. Праверана 26 красавіка 2024.
  3. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
  • Плітніца // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 169. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.