Відзаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Відзаўскі пассавет)
Jump to navigation Jump to search
Відзаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Браслаўскі раён
Уключае 111 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Відзы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
8 красавіка 2004
Дата скасавання 18 снежня 1989
Насельніцтва (2009) 2 936
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Ві́дзаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Відзы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Абалеўскі сельсавет у складзе Відзаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Абалі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Блажышкаўскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Ажубелі, Блажышкі, Вільканішкі, Дзерваны, Жвіркі, Ждэгелі, Кальнішкі, Калонія, Лайбуны, Мікуці, Наваселле, Падравішкі, Раташалі, Рэпішкі, Снегішкі)[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. 29 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ярканцаўскага сельсавета, сельсавет перайменаваны ў Відзаўскі, цэнтр перанесены ў гарадскі паёслак Відзы[2]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Далёкаўскага сельсавета перададзена 13 населеных пунктаў, 20 чэрвеня 1988 года — з Дрысвяцкага сельсавета 17 населеных пунктаў. 18 снежня 1989 года Відзаўскі сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Відзаўскага пассавета.

8 красавіка 2004 года скасаваны Відзаўскі пассавет (47 населеных пунктаў перададзены Опсаўскаму сельсавету, 75 населеных пунктаў — Відзаўскаму сельсавету) і ўтвораны Відзаўскі сельсавет, у склад якога перададзены гарадскі пасёлак Відзы, населеныя пункты скасаваных Відзаўскага пассавета (75 населеных пунктаў), Дрысвяцкага (26 населеных пунктаў: Баркаўшчына, Вазгелянцы, Вайнікішкі, Вацкялюны, Галавачы, Гаўраны, Гірэйшы, Груштэлішкі, Грытуны, Дрысвяты, Зацішша, Казарэзы, Казімірова, Каранеўшчына, Кардэлішкі, Кецішкі, Латочкі, Леанішкі, Мамяны, Мацаляны, Нурвяны, Рудзі, Савічы, Сястрэнцы, Чарназем’е, Юлішкі) і Казянскага (20 населеных пунктаў: Азярава, Астравішкі, Баравыя, Барсукі, Бучаны, Ваўкі, Ваяціна, Грыгараўшчына, Гультаёўшчына, Гянужа, Дубраўка, Казяны, Латышкі, Малькаўшчына, Падзісеннікі, Пастарнакі, Пента, Плетарова, Растанішкі, Якшты) сельсаветаў[3].

17 сакавіка 2010 года скасаваны хутары Аўштакальня і Калонія[4]. 26 кастрычніка 2011 года скасаваны вёска Балікі, хутары Бержанішкі, Кузьмішкі, Кірмялішкі, Шлявішкі[5]. 28 лістапада 2016 года скасаваны вёскі Абалі, Тракішкі, хутары Жвірына, Новая Германоўшчына[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без Відзаў) — 2936 чалавек[7], з іх 39,0 % — палякі, 38,7 % — беларусы, 18,2 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 снежня 1961 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1962, № 12 (971).
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  4. Решение Браславского районного Совета депутатов от 17 марта 2010 г. № 205 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района
  5. Решение Браславского районного Совета депутатов от 26 октября 2011 г. № 131 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района
  6. Решение Браславского районного Совета депутатов от 28 ноября 2016 г. № 116 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.