Вінчэнца Мантэла
Вінчэнца Мантэла | |||
![]() Vincenzo Montella | |||
Агульная інфармацыя | |||
Нарадзіўся | 18 чэрвеня 1974[1] (45 гадоў) | ||
Грамадзянства | ![]() | ||
Рост | 172 см | ||
Вага | 70 кг | ||
Пазіцыя | нападнік | ||
Інфармацыя пра клуб | |||
Клуб | ![]() | ||
Пасада | галоўны трэнер | ||
Кар’ера | |||
Маладзёжныя клубы | |||
1986 — 1990 | ![]() | ||
Клубная кар’ера* | |||
1990 — 1995 | ![]() |
51 (27) | |
1995 — 1996 | ![]() |
34 (21) | |
1996 — 1999 | ![]() |
83 (54) | |
1999 — 2009 | ![]() |
192 (84) | |
2007 | → ![]() |
10 (2) | |
2007 — 2008 | → ![]() |
13 (4) | |
Нацыянальная зборная** | |||
1999 — 2005 | ![]() |
20 (3) | |
Трэнерская кар’ера | |||
2009 — 2011 | ![]() |
юніёры | |
2011 | ![]() | ||
2011 — 2012 | ![]() | ||
2012 — 2015 | ![]() | ||
2015 — 2016 | ![]() | ||
2016 — 2017 | ![]() | ||
2017 — 2018 | ![]() | ||
2019 — | ![]() | ||
Міжнародныя медалі | |||
Чэмпіянаты Еўропы | |||
Срэбра | Бельгія/Нідэрланды 2000 | ||
Дзяржаўныя ўзнагароды
| |||
* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца ** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў |
Вінчэ́нца Мантэ́ла (італ.: Vincenzo Montella; нар. 18 чэрвеня 1974, Памільяна-д’Арка, Кампанія) — былы італьянскі прафесійны футбаліст, нападнік. Выступаў за «Рому» да 2009 года. З 1999 па 2005 год правёў 20 матчаў за зборную Італіі, забіў у іх 3 галы. Удзельнік чэмпіянату Еўропы 2000 года (2-е месца) і чэмпіянату свету 2002 года. Пасля завяршэння гульнявой кар’еры стаў трэнерам, у цяперашні час працуе галоўным трэнерам клуба «Фіярэнціна».
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Мантэла пачынаў сваю кар’еру ў клубе Серыі C «Эмпалі» ў 1990 годзе, а ў 1995 годзе перайшоў у клуб Серыі B «Джэноа», за які ўжо ў першым (і адзіным) сезоне забіў 21 гол. Пасля гэтага Мантэллу набыла «Сампдорыя», якая выступала ў Серыі A. У гэтай камандзе Вінчэнца шмат забіваў і два гады запар (1997 і 1998) быў адным з лепшых бамбардзіраў чэмпіянату. Яго добрая гульня прывяла да запрашэння ў «Рому», пасля вылету «Сампдорыі» з Серыі A. За яго былі заплочаныя вялікія грошы (25 млн еўра), але ў першым жа сезоне Вінчэнца стаў іх апраўдваць, забіўшы 18 галоў і зрабіўшы дубль у вароты «Лацыа», галоўнага саперніка «Ромы» ў чэмпіянатах Італіі. Разам з Франчэска Тоці і Марка Дэльвекіа Мантэлла склаў атакавалае трыё рымскага клубу, якое ўяўляла сабой адну з найлепшых атак у Серыі A. У сезоне 2000/01 Мантэла 13 галамі дапамог камандзе выйграць чэмпіянат, а ў сакавіку 2002 года ён прывёў у захапленне заўзятараў клуба, забіўшы чатыры мячы ў вароты «Лацыа», у выніку чаго «Рома» перамагла 5:1.
У сезоне 2003/04 Мантэлла гуляў вельмі мала з-за траўмаў. Але ў наступным сезоне ён прадэманстраваў выдатную форму і забіў за «Рому» у чэмпіянаце 21 гол. Сезон 2005/06 ізноў не атрымаўся з-за траўмаў, Вінчэнца перанёс дзве аперацыі на спіне і плячы, згуляўшы ўсяго 13 матчаў у чэмпіянаце.
4 студзеня 2007 года Мантэлла адправіўся ў арэнду ў лонданскі «Фулхэм», дзе стаў асноўным нападнікам. У дэбютным хатнім матчы Кубка Англіі супраць «Лестэр Сіці» ён забіў два галы, а неўзабаве забіў і «Сток Сіці» ў наступным раўндзе гэтага турніру. 13 студзеня Мантэлла згуляў свой першы матч у чэмпіянаце Англіі супраць «Вест Хэма», а 20 студзеня забіў свой першы гол у англійскім чэмпіянаце, рэалізаваўшы пенальці ў матчы з «Тотэнхэмам». Італьянец стаў вельмі папулярны сярод заўзятараў «Фулхэма» пасля чатырох галоў у трох матчах запар. 8 мая, за тыдзень да канца тэрміна арэнды, Мантэлла вярнуўся ў «Рому».
На сезон 2007/08 Мантэла адправіўся ў свой першы клуб «Сампдорыю» ізноў на правах арэнды. У сезоне 2008/09 ізноў вярнуўся ў склад «Ромы», але цягам на поле амаль не выходзіў.
2 ліпеня 2009 года Мантэлла аб’явіў пра завяршэнне сваёй кар’еры прафесійнага гульца[2].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
Мантэлла згуляў свой першы матч за зборную Італіі 5 чэрвеня 1999 года супраць Уэльса. Таксама ён прымаў удзел у чэмпіянаце Еўропы 2000 года (у фінале выйшаў на замену) і чэмпіянаце свету 2002 года. З 2005 года Мантэла не атрымліваў запрашэнняў у нацыянальную каманду і, такім чынам, прапусціў чэмпіянат свету ў Германіі і чэмпіянат Еўропы ў Аўстрыі і Швейцарыі.
Трэнерская[правіць | правіць зыходнік]
У 2009 годзе пачаў працаваць трэнерам у «Роме». У 2011 годзе быў часовым галоўным трэнерам рымскага клуба. Пазней узначальваў шэраг італьянскіх клубаў — «Катанію», «Фіярэнціну», «Сампдорыю», з 2016 года быў галоўным трэнерам «Мілана», адкуль быў звольнены ў лістападзе 2017 года.
У снежні 2017 года быў прызначаны галоўным трэнерам «Севільі»[3]. Разам з андалузскім клубам выйшаў у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў і фінал Кубка Іспаніі, аднак у Ла Лізе справы каманды ішлі не лепшым чынам. У красавіку 2018 года, калі серыя клуба без перамог дасягнула 9 матчаў, Мантэла быў звольнены[4].
У красавіку 2019 года другі раз узначаліў «Фіярэнціну»[5].
Зноскі
- ↑ Vincenzo Montella // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Grazie Vincenzo (італ.)
- ↑ Монтелла назначен главным тренером «Севильи» (руск.)
- ↑ «Севилья» уволила Монтеллу с поста главного тренера (руск.)
- ↑ Монтелла возглавил «Фиорентину» (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт (італ.)
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
Зборная Італіі — Чэмпіянат Еўропы 2000 — 2-е месца
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Аб'яці (б) • 2 Ферара • 3 Мальдзіні • 4 Альберціні • 5 Канавара • 6 Негра • 7 Дзі Лівіа • 8 Контэ • 9 Індзагі • 10 Дэль П’ера • 11 Песота • 12 Тольда (б) • 13 Неста • 14 Дзі Б'яджа • 15 Юліяна • 16 Амбразіні • 17 Дзамброта • 18 Ф'ёрэ • 19 Мантэла • 20 Тоці • 21 Дэльвекіа • 22 Антаніёлі (б) • трэнер: Дзіна Дзоф |
Зборная Італіі — Чэмпіянат свету 2002
| ||
---|---|---|
![]() |
1 Буфон (б) • 2 Панучы • 3 Мальдзіні • 4 Кока • 5 Канавара • 6 Дзанеці • 7 Дэль П’ера • 8 Гатуза • 9 Індзагі • 10 Тоці • 11 Доні • 12 Аб'яці (б) • 13 Неста • 14 Дзі Б'яджа • 15 Юліяна • 16 Дзі Лівіа • 17 Тамазі • 18 Дэльвекіа • 19 Дзамброта • 20 Мантэла • 21 В'еры • 22 Тольда (б) • 23 Матэрацы • трэнер: Джавані Трапатоні |
- Нарадзіліся 18 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1974 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Неапаль
- Кавалеры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Асобы
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Італіі
- Ігракі зборнай Італіі па футболе
- Ігракі ФК Рома
- Ігракі ФК Сампдорыя
- Ігракі ФК Фулхэм
- Ігракі ФК Джэноа
- Ігракі ФК Эмпалі
- Футбольныя трэнеры Італіі
- Трэнеры ФК Фіярэнціна
- Трэнеры ФК Севілья
- Трэнеры ФК Мілан
- Трэнеры ФК Сампдорыя
- Трэнеры ФК Катанія
- Трэнеры ФК Рома