Перайсці да зместу

Вітэла

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітэла
польск.: Witelon
Дата нараджэння 1230[1]
Месца нараджэння
  • невядома
Дата смерці каля 1275[1]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, фізік, псіхолаг, філосаф, багаслоў, хрысціянскі манах, манах, клірык
Навуковая сфера матэматыка[3], фізіка[3], філасофія[3], оптыка[3] і псіхалогія[3]
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вітэла, Вітэлій, часам Эразм Цёлак (лац.: Witelo, Vitellio; каля 1230, каля г. Уроцлаў, Польшча — каля 1280) — польскі прыродазнавец і філосаф.

Меў нямецка-польскае паходжанне, ягоны бацька быў немцам з Цюрынгіі. Навучаўся каля 1250 года ў Парыжы. Сябраваў з Вільгельмам Мёрбеке, якому прысвяціў сваю «Перспектыву».

Тытульны аркуш «Перспектывы» Вітэла (Базель, 1572)

Філасофію трактаваў як своеасаблівую навуку аб прыродзе, яго навуковай дзейнасць звязана з развіццём эмпірычнага прыродазнаўства, пачатак якому дала оксфардская школа. Аўтар вядомага ў сярэднія вякі трактата па оптыцы «Перспектыва» (1270—73), тройчы выдадзенага ў Нюрнбергу (1535, 1551, 1572). У гэтым творы выкладаюцца элементы геаметрычнай оптыкі, вядомыя Эўкліду, Пталамею і Альхазену, а таксама прыводзіцца закон абарачальнасці прамянёў пры пераламленні святла, даказваецца, што парабалічныя люстэркі маюць адзін фокус, разглядаюцца будова вока і ўласцівасці зроку, тлумачыцца прырода вясёлкі на аснове пераламлення святла ў вадзяных кроплях[4].

Трактат Вітылы зрабіў прыкметны ўплыў на навукоўцаў-пераемнікаў, у тым ліку Леанарда да Вінчы і Ёгана Кеплера (першы трактат Кеплера з оптыкі называецца «Дадаткі да Вітэлія», 1604 год).

У гонар Вітэла ў 1935 г. названы кратар на бачнаму боку Месяца.

  1. а б Witelo // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://books.google.fr/books?redir_esc=y&hl=fr&id=AX-Mi1XklNoC&q=WITELO#v=snippet&q=WITELO&f=false — С. 549.
  3. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Н. К. Мазоўка. Вітэла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).