Юзуфоўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Гатовінскі сельсавет)
Юзуфоўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Мінскі раён
Уключае 23 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Юзуфова
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 2 105
Юзуфоўскі сельсавет на карце
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Юзуфо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мінскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Юзуфова.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Гатовінскі сельсавет у складзе Заслаўскага раёна Мінскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Гатовіна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Заслаўскім раёне БССР. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Заслаўскім раёне Мінскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Буцэвічы. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Шапялёўскага сельсавета[1]. З 8 жніўня 1959 года сельсавет у складзе Мінскага раёна. 20 студзеня 1960 года ў склад сельсавета з Рагаўскога сельсавета перададзены вёскі Скнаравічы і Чэрнікі[2]. У 1968 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Юзуфова. 19 сакавіка 1974 года Гатовінскі сельсавет перайменаваны ў Юзуфоўскі[3]. 28 мая 2013 года ў склад сельсавета з Папярнянскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты: Камсамолец, Лускава, Лясіны і Саламарэчча[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1319 чалавек[5], з іх 89,5 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы, 0,6 % — армяне[6]; паводле перапісу 2019 года (23 населеныя пункты) — 2105 чалавек[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні Анусінскага і Гатовінскага сельсаветаў Мінскага раёна Мінскай вобласці № 138—VIII ад 19 сакавіка 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 9 (1419).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.