Закон сусветнага прыцягнення

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Закон прыцягнення Ньютана

Зако́н сусве́тнага прыця́гнення (зако́н гравіта́цыі) — закон, які вызначае інтэнсіўнасць гравітацыйнага ўзаемадзеяння цел. Закон сусветнага прыцягнення быў вынайдзены Ісакам Ньютанам у 1667 годзе.

Два матэрыяльныя пункты прыцягваюцца адзін да аднаго з сілаю, прама прапарцыянальнаю здабытку іх мас і адваротна прапарцыянальнаю квадрату адлегласці паміж імі.

або ў вектарнай форме

дзе G — гравітацыйная пастаянная, роўная -6,673 * 10−11 м³/(кг*с²)

Уласцівасці ньютонаўскага прыцягнення[правіць | правіць зыходнік]

У ньютонаўской тэорыі кожнае масіўнае цела спараджае сілавое поле прыцягнення да гэтага цела, якое называецца гравітацыйным полем. Гэта поле патэнцыйнае, і функцыя гравітацыйнага патэнцыялу для матэрыяльнага пункта з масай вызначаецца формулай:

У агульным выпадку, калі шчыльнасць рэчыва размеркавана адвольна, задавальняе ўраўненню Пуасона[1]:

Рашэнне гэтага раўнання запісваецца ў выглядзе:

дзе  — адлегласць паміж элементам аб'ёму і кропкай, у якой вызначаецца патэнцыял ,  — адвольная нязменная.

Сіла прыцягнення, якая дзейнічае ў гравітацыйным полі на матэрыяльную кропку з масай , звязана з патэнцыялам формулай:

Сферычна сіметрычнае цела стварае за сваімі межамі такое ж поле, як матэрыяльны пункт той жа масы, размешчаная ў цэнтры цела.

Траекторыя матэрыяльнай кропкі ў гравітацыйным полі, ствараным шмат большай па масе матэрыяльным пунктам, падпарадкоўваецца законам Кеплера. У прыватнасці, планеты і каметы ў Сонечнай сістэме рухаюцца па эліпсах ці гіпербалах. Уплыў іншых

планет, што скажае гэтую карціну, можна ўлічыць з дапамогай тэорыі ўзбурэнняў.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Д. Д. Иваненко, Г. А. Сарданашвили Гравитация, М.: Едиториал УРСС, 2004, ISBN 5-354-00538-8

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ісачанкава, Л. А. і інш. Фізіка: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. А. Ісачанкава, Г. У. Пальчык, А. А. Сакольскі; пад рэд. А. А. Сакольскага; пер. з рус. мовы Н. Г. Ляўчук. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 213 с. : іл. ISBN 978-985-03-1373-7.
  • Бутиков Е.И., Кондратьев А.С. Физика. Книга 1. Механика. — М.: Наука, 1994. — 138 с.
Тэорыі гравітацыі
Стандартныя тэорыі гравітацыі Альтэрнатыўныя тэорыі гравітацыі Квантавыя тэорыі гравітацыі Адзіныя тэорыі поля
Класічная фізіка

Рэлятывісцкая фізіка

Прынцыпы

Класічныя

Рэлятывісцкія

Шматмерныя

Струнныя

Іншыя