Георгій Мікалаевіч Высоцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Мікалаевіч Высоцкі
Дата нараджэння 7 (19) лютага 1865
Месца нараджэння
Дата смерці 6 красавіка 1940(1940-04-06)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік
Навуковая сфера глебазнаўства, лесаводства, геабатаніка, геаграфія
Месца працы
Навуковае званне акадэмік УАСГНІЛ
акадэмік АН УССР
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Васіль Васільевіч Дакучаеў
Вядомыя вучні Сяргей Сцяпанавіч Собалеў[d]
Вядомы як заснавальнік навукі пра лес і лясную даследніцкую справу
Член у
Узнагароды залаты медаль імя П. П. Сямёнава-Цян-Шанскага (Расійская імперыя)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георгій Мікалаевіч Высоцкі (19 лютага 1865, вёска Мыкыціўка, Чарнігаўская губерня, Расійская імперыя — 6 красавіка 1940, Харкаў, Украінская ССР, СССР) — выдатны ўкраінскі і рускі глебазнавец, лесавод, геабатанік і географ. Акадэмік УАСГНІЛ (1934). Акадэмік Акадэміі навук УССР (1939)[3]. Заснавальнік навукі пра лес і лясной даследніцкай справы. Аўтар больш за 200 навуковых прац.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Сярэднюю адукацыю атрымаў у Глухаўскай прагімназіі, якую скончыў у 1883 годзе. У 1886 годзе паступіў ў Пятроўска-Разумоўскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Маскве.

У 1890 годзе Г. Высоцкі скончыў акадэмію  (руск.)[3], дзе прысвяціў сябе прыродазнаўчым навукам, асабліва глебазнаўству. Будучы яшчэ студэнтам акадэміі, Георгій Мікалаевіч прыняў удзел у вядомай Палтаўскай экспедыцыі па гаспадарчай ацэнцы зямель, якую ўзначальваў выбітны географ прафесар В. В. Дакучаеў. Працуючы ў басейне ракі Сулы (Роменскі павет), ён даследаваў уплыў лесу на ўвесь прыродны комплекс і на ўраджайнасць збожжавых культур.

Вялікаанадольскі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

У 1890 годзе Г. М. Высоцкі скончыў акадэмію і адбыў на практыку ў Бярдзянскае стэпавае лясніцтва  (руск.) . Па заканчэнні практыкі ён падаў прашэнне ў Лясны дэпартамент аб залічэнні на лясную службу. Дэпартамент тады рыхтаваў вядомую стэпавую экспедыцыю пад кіраўніцтвам В. В. Дакучаева. Гэтая экспедыцыя, выкліканая жорсткай засухай 1891 года, адыграла выдатную ролю ў справе вывучэння і пераўтварэння ўкраінскіх стэпаў. Такім чынам, з 1892 года Г. М. Высоцкі працаваў і вёў навуковыя даследаванні ў стэпавай экспедыцыі В. В. Дакучаева на Вялікаанадольскім лясным стацыянары (цяпер заказнік Вялікаанадольскі лес  (руск.)), размешчаным на водападзеле басейнаў Дняпра і рэк, што цякуць у Азоўскае мора, у 50 км на паўднёвы-захад ад Данецка і ў 3 км ад станцыі Вялікаанадоль, якой стаў загадваць. У першы ж год працы ў экспедыцыі Г. М. Высоцкі заклаў лясныя культуры і стварыў 6 метэаралагічных станцый. Ён з цікавасцю вывучаў на прыкладзе штучных насаджэнняў узаемасувязь лесу са стэпавай цэліной і палявымі дзялянкамі, узровень грунтавых вод, лясны мікраклімат, і галоўнае — узаемнае лесу і стэпу, дзеянне лясных полеахоўных палос на снеганазапашванне і на ўраджай сельскагаспадарчых раслін.

У Вялікаанадолі Георгій Высоцкі жыў і працаваў 12 гадоў. Цягам гэтага часу ён вёў геаграфічныя назіранні за масівам штучна разведзенага лесу плошчай 1 600 га (сучасная площа 2 200 га). Перад ім стаялі складнейшыя задачы стварэння рацыянальнага, стойкага тыпу лясных пасадак, стварэння полеахоўных, прыяравых і іншых насаджэнняў. Высоцкі ахапіў сваімі даследваннямі ўсе бакі прыроды стэпу, усе асаблівасці стэпавых лесанасаджэнняў. Гэта быў самы плённы перыяд яго дзейнасці, перыяд стацыянарных даследаванняў, калі ён напісаў каля 40 навуковых прац, апублікаваных у тым ліку ў «Трудах экспедиции, снаряжённой лесным департаментом под руководством проф. В. В. Докучаева», у часопісах «Почвоведение», «Лесной журнал» і іншых. Досвед працы таго перыяду абагульнены ў артыкулах «Гидрологические и геоботанические наблюдения в Велико-Анадоле» (1899), «Биологические, почвенные и фенологические наблюдения в Велико-Анадоле» (1901).

Яшчэ працуючы ў экспедыцыі на Вялікаанадольскім участку Г. М. Высоцкі выказаў меркаванне пра тое, што паспяховае лесаразвядзенне ў стэпах не можа грунтавацца на вывучэнні толькі мясцовых умоў, для гэтага неабходна зыходзіць з навуковага падзелу краіны на зоны, акругі і раёны. Такім чынам, ужо ў пачатку ХХ стагоддзя вучоны фактычна адначасова з В. В. Дакучаевым сфармуляваў уласную (некалькі іншую) ідэю геаграфічнай (ландшафтнай) занальнасці.

1900—1917[правіць | правіць зыходнік]

У 18991904 гадах Г. М. Высоцкі працаваў ляснічым Марыупальскага лясніцтва, а затым быў пераведзены ў Санкт-Пецярбург на пасаду рэвізора лесаўпарадкавання пры Лясным дэпартаменце. Адначасова ён працаваў прафесарам у Лясным інстытуце. Вучоны актыўна ўдзельнічаў у рэарганізацыі лясной даследчай справы і быў залічаны ў пастаянную Камісію лясных праблем.

У 19081909 гадах пабачылі свет першыя вялікія фізіка-геаграфічныя працы Высоцкага — пра Самарскі павет і «Бузулукский бор и его окрестности». У апошняй Г. М. Высоцкі упершыню даў абагульняючую фізіка-геаграфічную характарыстыку гэтага ўнікальнага ляснога масіву. Акрамя Бузулукскага бору  (руск.) ён вывучаў лесараслінныя умовы тульскіх засек, Ергеняў Алёшкаўскіх  (руск.) і Нарынскіх пяскоў.

У 1913 годзе лясны дэпартамент даручыў Г. М. Высоцкаму ўзначаліць работы па лесаўпарадкаванню стэпавых штучных лясніцтваў, і ён пераехаў у Кіеў. Тады ж Наварасійскі (Адэскі) універсітэт прысвоіў Г. М. Высоцкаму ступень доктара аграноміі (без абароны дысертацыі), а Кіеўскі ўніверсітэт запрасіў яго на кафедру глебазнаўства. Працуючы ў Кіеве, ён апантана вывучае пяшчаныя (борныя) тэрасы рэк Украіны з мэтай замацавання пяскоў з дапамогай расліннасці і гаспадарчага асваення. Прыкладна ў гэты ж час выходзіць яго фізіка- геаграфічная манаграфія аб Ергенях (1915).

У 1915 годзе за заслугі перад геаграфічнай навукай Г. М. Высоцкі ганаруецца вышэйшай узнагародай Геаграфічнага таварыства — залатым медалём імя П. П. Сямёнава-Цян-Шанскага.

Дзейнасць пры савецкай уладзе[правіць | правіць зыходнік]

Пасля ўсталявання ва Украіне савецкай улады пачалася педагагічная дзейнасць Георгія Мікалаевіча Высоцкага. У 1918 годзе прафесар Г. Высоцкі ўзначаліў кафедру глебазнаўства Сімферопальскага ўніверсітэта  (руск.). Выкладаў у розных ВНУ краіны: у Сімферопальскім універсітэце (1918—1923), Горацкім сельскагаспадарчым інстытуце (1923—1926, у 1923-25 загадчык кафедрай[3]), Харкаўскім інстытуце сельскай і лясной гаспадаркі  (руск.) (1926—1930).

У 1924 −1926 годзе загадчык Минскай (з 1926 года Цэнтральнай) лясной доследнай станцыяй[3]. Праводзіў у Беларуси метэаралагічныя і гідралагічныя даследаванні, паклаў пачатак навуковай тыпалагічнай класіфікацыі лясоў Беларусі, даў геабатанічную характарыстыку расліннасці поўдня Беларусі[3].

У 1930—1940 працаваў прафесарам Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута лясной гаспадаркі і агралесамеліярацыі  (укр.) ў Харкаве, які цяпер носіць яго імя. У 1934 годзе Г. М. Высоцкі абраны акадэмікам УАСГНІЛ, а ў 1939 годзе — АН УССР.

Памёр вучоны ў Харкаве 6 красавіка 1940 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы Г. М. Высоцкага прысвечаныя ўплыву асяроддзефарміруючых гідра-кліматычных і глебавых умоў на лясную расліннасць, а таксама адваротнага ўплыву лесу на навакольнае асяроддзе і гідралагічны рэжым  (руск.) («Учение о лесной пертиненции», 1930; 2-е выданне пад назваю «Учение о влиянии леса на изменение среды его произрастания и на окружающее пространство», 1950; «О гидрологическом и метеорологическом влиянии лесов», 1938 і іншыя). Ён вывучаў праблемы воднага балансу глебы ў залежнасці ад умоў рэльефу і расліннага покрыва, упершыню вылічыў баланс вільгаці пад лесам і полем, устанавіў крытэрыі індэксу сухасці і вільготнасці клімату, даследаваў уплыў лесу на асяроддзе пражывання і прычыны бязлесся стэпаў, класіфікаваў тыпы воднага рэжыму глебаў.

Унёс істотны ўклад у стэпавае лесаразвядзенне. Распрацаваў «драўняна-хмызняковы» тып насаджэнняў, паказаў каштоўнасць дубу для стварэння лясных насаджэнняў у стэпе, высунуў палажэнне аб значэнні мікарыз для гадоўлі дуба і хвоі. Падкрэсліваў значэнне земляных чарвей і іншых земляроеў у глебаўтварэнні  (руск.).

Увёў паняцце «глей», якое было транслітаравана ў англійскае «Gley» і шырока выкарыстоўваецца глебазнаўцамі усяго свету. Таксама ўвёў паняцце «фітастрома» як геасферы найбольшага засяроджання расліннасці.

Прапанаваў класіфікацыю раслін  (руск.) па формах вегетатыўнага размнажэння.

З работ па геабатаніцы асабліва каштоўная яго манаграфія «Ергені» (1915 г.), якая мае вялікае значэнне для пазнання лясной расліннасці і яе эвалюцыі пад уплывам уздзеяння чалавека.

Вучоны быў адным са стваральнікаў і актыўным аўтарам першага ў свеце часопіса «Глебазнаўства», пачатага ў 1899 годзе.

Г. М. Высоцкі быў не толькі бліскучым лесаводам, але і цудоўным фізіка-географам. Ён развіў дакучаеўскае вучэнне пра зоны прыроды, увёў у навуковы лексікон паняцце пра «мясцовасць», якое поўнасцю адпавядае сучасным уяўленням пра геаграфічны ландшафт як прыродны комплекс. Ім закладзены асновы глебавай гідралогіі засушлівых раёнаў і распрацавана вучэнне пра тыпы воднага рэжыму глебаў; сфармуляваная тэорыя паходжання саланцаватых стэпавых глебаў. Упершыню ён апісаў працэс абглеяння і паказаў яго біялагічны характар​​. Георгій Высоцкі першым устанавіў заканамернасці прыземных паветраных плыняў, якія выклікаюць пыльныя буры. Ён распрацаваў асновы оракліматычнай класіфікацыі глебаў, увёў паняцце пра мікрарэльеф  (укр.), мікраклімат, плакор, ілювій і іншыя. Геаграфія абавязаная Георгію Мікалаевічу Высоцкаму развіццём найважнейшых прынцыпаў дакучаеўскай школы і з’яўленнем новых, арыгінальных ідэй, якія ўзбагацілі геаграфічную тэорыю.

Друкаваныя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Высоцкий Г. Н. О фитотопологических картах, способах их составления и практическом значении // Почвоведение. — 1909. — Т. 11, № 2. — С. 97-125.
  • Высоцкий Г. Н. О дубравах в Европейской России и их областях // Лесной журнал. — 1913. — № 1-2. — С. 154—171.
  • Высоцкий Г. Н. Ергеня, культурно-фитологический очерк // Труды Бюро по прикладной ботанике. — 1915. — Т. 8, № 10-11. — С. 1113—1443.
  • Висоцький, Г. Про зінське щеня (Spalax sp.) й кротовини. Зоольогичний журнал України. 1921. Ч. 1. С. 16-19.
  • Высоцкий Г. Н. Покрововедение. — Минск; Л.: Типография Главного ботанического сада, 1925.
  • Высоцкий Г. Н. Избранные труды. — М.: Сельхозгиз, 1960.
  • Высоцкий Г. Н. Избранные сочинения. — М.: Сельхозгиз, 1962.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе Боярцы на Кіеўшчыне на тэрыторыі Боярскай лясной доследнай станцыі ўсталяваны бюст Г. М. Высоцкага.

Зноскі

  1. Высоцкий Георгий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Высоцкий Георгий Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. а б в г д Высоцкий Георгий Николаевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 130. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Высоцкі Георгій Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 181. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Липшиц С. Ю. Русские ботаники. Биографическо-библиографический словарь. — М.: Издательство Московского общества испытателей природы, 1947. — Т. 2.
  • Высоцкий, Георгий Николаевич. В кн: Лившиц, В. М, Цыганов, А. Р., Саскевич, П. А. Гордость и слава Белорусской государственной сельскохозяйственной академии. Профессора и выпускники: академики и члены корреспонденты. — Горки: 2017. — С. 14—16.
  • Исаченко А. Г., Г. Н. Высоцкий — выдающийся отечественный географ. — Л., 1953.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]