Блумфантэйн
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Блу́мфантэйн (афр.: Bloemfontein [ˈblumfɔntəi̯n], сесота: Mangaung) — горад у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліке, судовая сталіца краіны і цэнтр правінцыі Фры-Стэйт.
У перакладзе з нідэрландскай і афрыкаанс назва Блумфантэйн значыць Фантан кветак або Квітнеючы фантан. Назва Мангаўнг на сота маець значэнне Месца гепардаў.
Горад быў заснаваны ў якасці брытанскага аванпоста ў Афрыке маёрам Генры Дугласам Уордэнам ў 1846 і у хуткім часе стаў часткай Уладання Аранжавай ракі. У 1854 яно абвясціла сваю незалежнасць у якасці бурскай Аранжавай Свабоднай Дзяржавы і Блумфантэйн стаў сталіцай новай рэспублікі. У 1902 пасля паразы афрыканераў ў Другой англа-бурскай вайне горад зноў трапіў пад брытанскую ўладу, застаўшыся сталіцай калоніі Аранжавай ракі, якая ў 1910 ўвайшла ў склад незалежнага Паўднёва-Афрыканскага Саюза.