Горад Любляна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Горад
Любляна
славенск.: Ljubljana
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Ljubljana.jpg
Любляна з замка
Краіна
Каардынаты
Жупан
Зоран Янковіч
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
ням.: Laibach
Плошча
275 км²
Вышыня цэнтра
298 м
Афіцыйная мова
славенская мова
Насельніцтва
280 000[1] чалавек (2008)
Шчыльнасць
1018 чал./км²
Агламерацыя
550 000[1] чалавек
Нацыянальны склад
пераважна славенцы
Часавы пояс
Тэлефонны код
01
Паштовыя індэксы
1000
Аўтамабільны код
LJ
Афіцыйны сайт
ljubljana.si
(славенск.) (англ.) 
Любляна на карце Славеніі
Горад Любляна (Славенія)
Горад Любляна

Любляна (славенск.: Ljubljana , ням.: Laibach, італ.: Lubiana) — самы вялікі горад і сталіца Славеніі. Насельніцтва — 323 тыс. чал. (1990). Горад размешчаны ў межгорнай катлавіне, па абодвух берагах ракі Любляніцы, каля яе ўпадзення ў раку Саву.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У I ст. на месцы горада быў размешчаны ўмацаваны рымскі ваенны лагер, які затым стаў горадам Эмона (знішчаны варварамі ў V ст.). Як славянскае селішча Любляна ўпершыню згадваецца ў 1144 г. У XIII ст. атрымала правы горада (нямецкая назва — Лайбах), адміністрацыйны цэнтр Крайны. У 1335 г. горад перайшоў у валадарства аўстрыйскіх Габсбургаў. З XV ст. рэзідэнцыя біскупа. З 1809 г. галоўны горад Ілірыйскіх правінцый, створаных па распараджэнні Напалеона I. Пасля Венскага кангрэса (1814—1815) далучана да Аўстрыйскай імперыі. У 1821 г. тут праходзіў кангрэс Святога саюза (Лайбахскі кангрэс), на якім прысутнічаў расійскі імператар Аляксандр I. C 1918 г. у складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 г. — Каралеўства Югаславія) у якасці сталіцы Славеніі. У красавіку 1941 г. акупаваная войскамі Італіі, з 1943 г. — Трэцяга рэйха. У маі 1945 г. горад вызвалены Народна-вызваленчым войскам Югаславіі.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

З антычных часоў у Любляне захаваліся астаткі акведука, некропаля і гарадскіх умацаванняў. Гістарычнае ядро горада — крэпасць Град (IX ст.).

У горадзе размешчаныя Люблянскі ўніверсітэт (заснаваны 1595—1596 гг. як езуіцкі каледж, рэарганізаваны 1809—1810 гг. і ў 1919 г.), Славенская Акадэмія навук і мастацтваў, Вышэйшая педагагічная школа, Славенская філармонія (заснаваная ў 1702 г.), Нацыянальная бібліятэка Славеніі і ўніверсітэцкая бібліятэка (заснаваная ў 1774 г.), Нацыянальная і Сучасная галерэі, Нацыянальны і этнаграфічны музей Славеніі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Архітэктурнае аблічча Любляны — стыль барока: Палац біскупа (XVI ст.), сабор Святога Мікалая (пачатак XVIII ст.; архітэктар А. Поццо), ратуша (пачатак XVIII ст.; архітэктар Г. Мачэк), некалькі цэркваў XVII—XVIII стст., Гатэль «Уньён», будынак універсітэцкай бібліятэкі (пачатак XX ст.; мадэрн; архітэктар Й. Плечнік), будынак Народнай скупшчыны (1950-я гг.; архітэктар У. Гланц), спартыўная зала «Ціволі», Дом друку (1960-я гг.; архітэктары М. Боціч, Б. Коцмут).

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Population by age groups and sex, municipalities, Slovenia. Праверана 31 ліпеня 2008.