Сочы
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Со́чы (руск.: Сочи) — горад (з 1917 года) у Расіі, краявога падпарадкавання ў складзе Краснадарскага края. Насельніцтва 444,9 тыс. чалавек (2024). Заснаваны ў 1838 годзе.
Знаходзіцца на ўзбярэжжы Чорнага мора, распасціраецца ад ракі Шэпсі да дзяржаўнай мяжы з Абхазіяй па рацэ Псоу і займае агульную плошчу 3 502 км². Сочы — самы доўгі горад Еўропы. Працягласць тэрыторыі Сочы — 146 км (уздоўж федэральнай аўтадарогі Джубга — Сухум) (рэальная жа даўжыня Сочы раўна 105 км). Тэрыторыя горада ў цэлым размешчаная блізка ўздоўж узбярэжжа, часам адыходзіць ў горныя даліны аж да Галоўнага Каўказскага хрыбта на адлегласць ад 40 да 60 км. З агульнай плошчы горада толькі 250 км² знаходзіцца пад забудовай. Па плошчы тэрыторыі, падпарадкаванай гарадскому савету, Сочы ў 3,5 разы больш за Маскву.
Сочы, як і ўвесь участак расійскага чарнаморскага ўзбярэжжа паўднёвей Туапсэ, размешчаны ў зоне вільготных субтропікаў, што моцна адрознівае гэты рэгіён ад больш паўночнага ўчастку ўзбярэжжа ад Анапы да Туапсэ, дзе пануе тыповы паўсухі міжземнаморскі клімат. Клімат, падобны сочынскаму назіраецца ў суседняй Абхазіі, а таксама на паўднёвым усходзе ЗША (штаты Місісіпі, Луізіяна, Алабама, Джорджыя). Падобны тып клімату спрыяльны для культывацыі рознага роду субтрапічных і ўмераных культур. Паколькі Сочы размешчаны на паўночнай мяжы субтропікаў, зімой тут магчымыя замаразкі і снегапады. У лютым 2008 года за 12 гадзін выпаў 41 мм ападкаў і снежнае покрыва дасягнула вышыні 40 см. Сярэднегадавая тэмпература — +14.2 °C, сярэднегадавая хуткасць ветру — 2,2 м/с, Сярэднегадавая адносная вільготнасць паветра — 74 %.
Мноства прадпрыемстваў харчовай прамысловасці, суднабудаўнічая верф, рамонтна-механічны завод, завод жалезабетонных вырабаў і інш. Дзейнічае міжнародны аэрапорт.
Сочы падзяляецца на 4 раёны — Адлерскі, Лазараўскі, Цэнтральны, Хосцінскі.
Па выніках 2015 года Сочы прыняў каля 6 мільёнаў турыстаў. У 2016 годзе Сочы наведала 6,5 млн адпачывальнікаў.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Леў Сяргеевіч Патапаў (нар. 1935) — беларускі архітэктар.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Со́чы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 92. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сочы