Грамадзянская вайна ў Іраку
Грамадзянская вайна ў Іраку | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Іракскі канфлікт | |||
| |||
Дата | з 15 снежня 2011 па 9 снежня 2017 | ||
Месца | Ірак | ||
Прычына | Абвастрэнне становішча пасля вываду амерыканскіх войскаў | ||
Вынік | Разгром асноўных сіл ІДІЛ; барацьба з рэшткамі ІДІЛ працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Грамадзянская вайна ў Іраку працягвалася з моманту вываду амерыканскіх войскаў у снежні 2011 года, калі іракскія паўстанцкія групоўкі разгарнулі ўзброеную барацьбу супраць цэнтральнага іракскага ўрада і замежных прыватных ваенных кампаній. Адначасна разгарэўся канфлікт паміж рознымі рэлігійнымі групамі. Пасля вываду амерыканскіх войскаў узровень гвалту вырас[13], групы баевікоў актывізавалі свае дзеянні супраць шыіцкай большасці насельніцтва з мэтай падрыву даверу ў шыітаў да ўрада і яго намаганням, накіраваным на абарону грамадзян уласнымі сіламі, без непасрэднага амерыканскага ўдзелу[14]. Узброеныя групоўкі ў Іраку арганізавалі «Свабодную армію Ірака»[15][16] і падтрымлівалі сірыйскую апазіцыю ў барацьбе супраць урада Башара Асада[17].
У 2014—2015 гадах значную частку краіны захапілі баевікі Ісламскай дзяржавы, у тым ліку буйны горад Масул. Падчас гэтага ісламарадыкалы часова аб’ядналіся з баасісцкай АЛНО і некаторымі суніцкімі атрадамі, але затым яны пачалі канфліктаваць. Гэта прымусіла летам 2014 года кааліцыю на чале з ЗША вярнуцца ў краіну. Аднак у большасці ўдзел замежных сіл абмяжоўваўся каардынацыяй дзеянняў, авіяпадтрымкай і правядзеннем спецаперацый[18]. Дзякуючы аб’яднанню розных іракскіх і замежныя сіл, атрымалася перайсці ў контрнаступленне, а ўжо летам 2017 года адбылося вызваленне Масула, пасля чаго ІД у Іраку пачала слабець.
У Іраку ІД, нягледзячы на паразу і страту кантролю над 99 % тэрыторый (2018), усё яшчэ існавала — яна працягвала браць на сябе адказнасць за тэракты як у Іраку, так і іншых краінах[19].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Міжканфесійны канфлікт у Іраку (2006—2009) (таксама называецца першай грамадзянскай вайной)
- Іракская вайна
- Барацьба з тэрарызмам у Іраку пасля 2017 года
- Спіс узброеных груповак грамадзянскай вайны ў Іраку (2011—2017)
Зноскі
- ↑ The Official Website - United States Forces – Iraq(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2017. Праверана 7 November 2014.
- ↑ Иран подтвердил авиаудары по боевикам в Ираке
- ↑ Сирия нанесла авиаудар по исламистам в Ираке
- ↑ Наше оружие снова в Ираке
- ↑ В Ираке заметили модифицированные комплексы "Корнет-Э" Архівавана 1 верасня 2019.
- ↑ Беларусь вошла в список крупнейших мировых экспортеров оружия Архівавана 9 лютага 2020.
- ↑ Беларусь отремонтировала истребители для воюющего Ирака Архівавана 31 кастрычніка 2020.
- ↑ [1]
- ↑ Iraq Government Casualty Figures via AFP (Google Docs)
- ↑ en:Iraqi insurgency (2011–2013)
- ↑ en:Iraqi Civil War (2014–2017)
- ↑ Отсюда (В США подсчитали потери в Ираке и Афганистане) отнимает это: 4 [2], [3], [4] Архівавана 4 кастрычніка 2012., DBA CUMULATIVE REPORT BY NATION (09/01/2001 - 3/31/2010),[5] Архівавана 29 верасня 2007.
- ↑ As bombs hit Baghdad, Iraq says about 69, 263 killed between 2004 and 2011 . Al Arabiya News. Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013.
- ↑ "Suicide bomber kills 32 at Baghdad funeral march". Fox News. Associated Press. 27 January 2012. Праверана 22 April 2012.
- ↑ Williams, Lauren. Free Iraqi Army inspired by Syria war . The Daliy Star (10 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013. Праверана 3 снежня 2012.
- ↑ Ruhayem, Rami. Iraqis locked in rival sectarian narratives . BBC News (21 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013. Праверана 3 снежня 2012.
- ↑ Salem, Paul. INSIGHT: Iraq’s Tensions Heightened by Syria Conflict . Middle East Vocies -VOA (29 лістапада 2012). Архівавана з першакрыніцы 4 ліпеня 2013. Праверана 3 лістапада 2012.
- ↑ https://youtu.ru/tQPQ0sod71A(недаступная спасылка)
- ↑ Почему Ирак отторг демократию по-американски (руск.). vz.ru. Праверана 18 студзеня 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ирак погружается в гражданскую войну // Независимая газета