Мягунскі сельсавет
Мягунскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Пастаўскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мягуны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Мягу́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Мягуны.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Магунскі сельсавет у складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Магуны. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Мягуны, а сельсавет у Мягунскі. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Камайскага сельсавета[1].
Населеныя пункты[правіць | правіць зыходнік]
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Андрушышкі, Віршалы, Гродзі, Дзяўгуны, Жардэлі, Жарскія, Каралеўцы, Кукляны, Лодасі, Мацковічы, Мягуны, Пуцяцішкі, Пятровічы, Рамашкавічы, Сурвілішкі, Свербляўшчына, Трапшавічы, Фаворкі, Цялятнікі, Шыльва.
Архіў[правіць | правіць зыходнік]
Архіўныя дакументы Мягунскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[2].
Архіў, які ахоплівае 1945-2004 гг., складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш.
Памер архіва — 675 старонак.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1168.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.