Перайсці да зместу

Навасёлкаўскі сельсавет (Пастаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Навасёлкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 47 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Навасёлкі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 330
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код 2155
Код аўтам. нумароў 2

Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Навасёлкі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Савіцкі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Савічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Груздаўскага сельсавета[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета налічвалася 52 населеныя пункты[2]. 17 мая 1985 года ў склад Юнькаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (Агароднікі, Боцьвіны, Весялуха, Гогава, Захараўшчына, Калееўцы, Кубаркі, Курылавічы, Манькавічы, Міхнічы, Мястэчка, Русіны, Савічы і Сарочына), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Лукашова, сельсавет перайменаваны ў Лукашоўскі сельсавет[3]. 27 верасня 1991 года ў склад Юнкаўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў, наўзамен з Юнкаўскага сельсавета перададзены 35 населеных пунктаў. 24 жніўня 1992 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навасёлкі, сельсавет перайменаваны ў Навасёлкаўскі. 20 чэрвеня 2008 года скасаваны вёскі Каралі, Крывы Мост і хутар Лаўрынова[4], 23 сакавіка 2012 года — вёска Ламіжына[5], 2 мая 2018 года — вёска Ліпаўка[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1560 чалавек[7], з іх 89,3 % — беларусы, 7,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы, 1,0 % — палякі[8]; паводле перапісу 2019 года — 1330 чалавек[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 58. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 17 (1823).
  4. Решение Поставского районного Совета депутатов от 20 июня 2008 г. № 80 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района
  5. Решение Поставского районного Совета депутатов от 23 марта 2012 г. № 105 Об упразднении сельского населенного пункта Поставского района
  6. Решение Поставского районного Совета депутатов от 2 мая 2018 г. № 10 Об упразднении сельских населенных пунктов Поставского района и внесении изменений в некоторые решения Поставского районного Совета депутатов
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.