Шыркаўскі сельсавет (Пастаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Загацкі сельсавет)
Шыркаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Пастаўскі раён
Уключае 28 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Шыркі
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 10 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 744
Часавы пояс UTC+03:00

Шы́ркаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Шыркі.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Загацкі сельсавет у складзе Пастаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Загачча. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 3 жніўня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пастаўскага сельсавета[1]. 27 красавіка 1957 года ў склад Камайскага сельсавета перададзены вёскі Гуменнікі і Краскі[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 8 снежня 1966 года адміністрацыйны цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дварчаны, сельсавет перайменаваны ў Дварчанскі сельсавет[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дварчанскага сельсавета 65 населеных пунктаў[4]. 17 мая 1985 года ў склад Камайскага сельсавета перададзены 13 населеных пунктаў (Аляхнішкі, Барадзіно, Вараноўшчына, Васточная, Дашкі, Дварчаны, Драбышы, Загачча, Мацуты, Падлявонавічы, Рубеж, Рудзі і Шкіралі), цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Шыркі, сельсавет перайменаваны ў Шыркаўскі[5]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Камайскага (16 вёсак: Бацвінавічы, Вярэнькі, Ідаліна, Койры, Падаляны, Параскі, Пятроўшчына, Скураты, Труханкі, Фалевічы, Шабаны, Шусціцкія, Юшкаўшчына, Якавічы, Ясева, Яськавічы) і Юнькаўскага (12 вёсак: Аўласы, Дзеравянкі, Доўжа, Споры Вялікія, Кашыцы, Ліпнікі, Макараўцы, Рамелькі, Салаўі, Сіманькі, Шыркі, Яцавічы) сельсаветаў[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 744 чалавекі[7], з іх 89,5 % — беларусы, 6,9 % — рускія, 2,0 % — палякі[8].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 28 населеных пунктаў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Постановление Президиума Верховного Совета БССР от 3 августа 1954 г. О внесении изменения и дополнений в указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. «Об объединении сельских советов Молодечненской области» // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 57. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 мая 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 17 (1823).
  6. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.